Уладзімір Іванавіч Хільмановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Хільмановіч)
Уладзімір Іванавіч Хільмановіч
Дата нараджэння 6 красавіка 1967(1967-04-06) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, гісторык
Месца працы
Альма-матар
Член у

Уладзімір Хільмановіч (нар. 1967, Каменка Шчучынскага раёна) — беларускі гісторык, журналіст, праваабаронца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавіцкую сярэднюю школу. У 1984—1991 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Паводле адукацыі — гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. З чэрвеня 1985 года да чэрвеня 1987 года служыў у савецкай арміі.

У 1991—1998 гадах працаваў настаўнікам у СШ № 20 Гродна, навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і метадыстам Гісторыка-мемарыяльнага цэнтра аддзелу культуры Гродзенскага гарвыканкама. У 1998 г. скончыў аспірантуру пры кафедры тэорыі і гісторыі беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыялізацыя — канфесійная гісторыя). У 1997—1998 гг. працаваў на Гродзенскім абласным тэлебачанні.

Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар серыі брашур для настаўнікаў «Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасці» (выйшла 10 кніг, Шчэцін, 2001—2006), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі «Białoruskie wędrówki», аўтар шматлікіх аналітычных публікацый. Актыўны дзеяч грамадска-палітычнага руху з 1987 года. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадскай арганізацыі «Заходне-Беларускае згуртаванне моладзі» (1989). Стаяў ля вытокаў стварэння Гродзенскай асацыяцыі маладых вучоных «Віт» (1995), Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар» (1996), адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і іншае.

У 2000—2003 гадах — намеснік старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Член ГА Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнароднай асацыяцыі журналістаў і Асацыяцыі спартыўнай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Гродзенская праўда», «Футбол Беларуси», «Прессбол», «Пагоня» (цягам 9 гадоў), «Наша Ніва», «Биржа информации» і іншых. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня «Свой Лад» (2002—2004). З 2004 года стала друкуецца ў беластоцкай газеце «Ніва» і на інтэрнэт-сайтах. Аўтар Беларускага календара-даведніка (Вільня, 2007)[1].

З чэрвеня 2008 года вядзе перадачы «Беларускае золата», «Імёны Гародні» і «Краязнаўчыя кропкі» на радыё «Рацыя» (Беласток)[2].

Выдаў футбольны даведнік, дзе апісаныя ўсе галы і пенальці чэмпіянатаў свету (1930—2010) і Еўропы (1960—2012)[3].

Уладзімір Хільмановіч — адзін з пераможцаў конкурсу БАЖ «Абяры жыццё»[4].

З чэрвеня 2015 г. член Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].

Суаўтар «Календара Слонімшчыны»(2018)[6].

З 2002 года — сябра праваабарончага цэнтру «Вясна».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]