Уладзіслаў Сяргеевіч Жук

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Жук)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Жук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Жук
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1994(1994-06-11)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 18
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2011 — 2012 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера*
2012 — 2015 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 90 (14)
2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 28 (2)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2017   Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 18 (1)
2018   Сцяг Беларусі Смалявічы 16 (0)
2018   Сцяг Беларусі Слуцк 8 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нацыянальная зборная**
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 12 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016.

Уладзіслаў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994, Задвор’е, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ горада Стоўбцы, пазней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клубаў. Першым дарослым клубам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён з цягам часу здолеў замацавацца ў аснове. Пасля сезону 2014 праходзіў прагляд у «Гомелі»[2] і «Тарпеда-БелАЗ»[3], аднак у выніку застаўся ў Мінску.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[4], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[5], у складзе якой пачаў сезон 2016. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на пазіцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі, па выніках сезону 2016 быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым іграком каманды[6]. Канец сезону вымушаны быў прапусціць з-за службы ў арміі[7].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[8]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[9]. Прапусціўшы пачатак сезону з-за траўмы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па выніках сезону 2017 «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[10].

У студзені 2018 года трэніраваўся з барысаўчанамі, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Вышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[11]. У складзе «Смалявічаў» быў іграком асновы, аднак у жніўні 2018 года пакінуў каманду[12] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцк»[13]. У верасні не гуляў з-за траўмы, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[14] і неўзабаве разарваў кантракт з БАТЭ[15].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку зноў стаў іграком мазырскага клуба[16].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 14 0
2013 Д3 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 20 4
2014 Д2 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 28 6
2015 Д2 Зорка-БДУ Сцяг Беларусі 28 4
2016 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 28 2
2017 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 18 1
2018 (1) Д1 Смалявічы Сцяг Беларусі 16 0
2018 (2) Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 8 0

Зноскі

  1. Vladislav Zhuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Полузащитник «Звезды-БГУ» Жук и еще 3 игрока на просмотре в «Гомеле»
  3. Жук покинул «Торпедо-БелАЗ», Прокопчик проведет сезон в аренде
  4. Жук, Тихоновский и Петренко находятся на просмотре в «Слуцке»
  5. Мальцев и Жук находятся на просмотре в «Славии», Трапашко — в «Смолевичах-СТИ»
  6. Футбол. Владислав Жук — лучший футболист "Славии" по версии болельщиков клуба
  7. Полузащитник «Славии» Жук пропустит остаток сезона из-за службы в армии
  8. Владислав Жук перешел в БАТЭ
  9. Жук отдан в аренду в "Славию"
  10. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию"
  11. "Смолевичи" арендовали у БАТЭ Жука
  12. Владислав Жук покинул "Смолевичи"
  13. Владислав Жук перешел в "Слуцк"
  14. Жук вернулся в БАТЭ из аренды
  15. БАТЭ расторг контракт с Жуком
  16. "Славия" подписала Жука

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]