Уру (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уру, народ)
Перайсці да: рух, знайсці
Уру
(Qhas Qut suñi)
Titicaca 9921a.jpg
Агульная колькасць 4600
Рэгіёны пражывання Паўднёвая Амерыка

Flag of Peru.svg Перу — 2000
Flag of Bolivia.svg Балівія — 2600

Мова уру
Рэлігія анімізм, каталіцызм
Блізкія этнічныя групы чыпая

Уру (саманазва: Qhas Qut suñi, літаральна «азёрны народ») — індзейскі народ у Балівіі і Перу. Жывуць на штучных астравах і берагах возера Тытыкака. Агульная колькасць (2013 г.) — 4 600 чалавек[1].

Мяркуецца, што уру — прамыя нашчадкі першых пасяленцаў Альтыплана, якія сяліліся вакол возера Тытыкака ўжо 3700 гадоў таму. Хаця уру Перу і Балівіі размаўляюць на аднолькавай мове, генетыкі выявілі, што яны паходзяць ад 2 розных ліній перасяленцаў. У той жа час уру генетычна адрозніваюцца ад суседдзяў кечуа і аймара. У II ст. да н. э. — X ст. н. э. землі вакол возера Тытыкака ўваходзілі ў межы развіцця цывілізацыі Тыўанака. Пазней сюды перасяляліся аймара і з XV ст. — кечуа. Мяркуюць, што да іх прыхода тэрыторыі, населеныя уру, былі шырэйшымі. Яшчэ ў XIX ст. асобныя паселішчы уру знаходзіліся ў аддаленні берагоў Тытыкакі.

Сучасныя уру — насельнікі штучных астравоў, што ладзяцца з мясцовага трыснёга татора. З яго таксама вырабляюць лодкі. Уру ўжываюць у ежу карані татора, багатыя ёдам, займаюцца рыбалоўствам і паляваннем, трымаюць свінняў і качак. На берагах возера арганізуюць палеткі, дзе вырошчваюць бульбу і кукурузу. Могілкі для памерлых таксама знаходзяцца на беразе. У мінулым прыбярэжныя землі былі захоплены аймара і кечуа, якія выкарыстоўвалі зямельную маёмасць як фактар падначалення астраўнога народа. У нашы дні уру змагаюцца за перадачу зямлі іх абшчынам. Усё больш важную эканамічную роль адыгрывае турызм. Ён стымулюе захаванне традыцыйнага ладу жыцця і старажытных рамёстваў, у тым ліку пляцення, ткацтва, гафта.

Дзякуючы адноснай ізаляванасці культура уру амаль не была крэалізавана іспанцамі. У прыватнасці, захаваліся архаічныя формы здабычы рыбы з дапамогай свойскіх бакланаў. Галоўнай сацыяльнай адзінкай з'яўляецца вялікая пашыраная сям'я, што абумоўлена важнасцю ўзаемнай дапамогі і патрэбай стала рамантаваць штучныя астравы. Уру шырока вядомы каляровым гафтам на тканінах. У нашы дні ўсе дзеці наведваюць 2 школы, атрымоўваюць сучасную медыцынскую дапамогу.

Уру захоўваюць некаторыя анімістычныя ўяўленні. Лічыцца, што ў старажытнасці яны шанавалі бажаство Месяца. Большасць сучасных вернікаў — каталікі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]