Усевалад Міхайлавіч Рэзнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Міхайлавіч Рэзнікаў
Дата нараджэння 10 верасня 1918(1918-09-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1997(1997-12-08) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «Ветэран працы»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Усевалад Міхайлавіч Рэ́знікаў[1] (руск.: Всеволод Михайлович Резников; 10 верасня 1918 — 8 снежня 1997) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1972), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Харкаве. Скончыў сярэднюю школу і ў 1941 годзе Харкаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія арганічных фарбавальнікаў»[2]. У ліпені 1941 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на курсы тэхнікаў Артылерыйскай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага[2]. Пасля вучобы праходзіў службу на артылерыйскай базе Уральскай чыгункі, ваенным заводзе ў горадзе Каўроў, а ў канцы 1942 года, па асабістай просьбе, накіраваны ў дзеючую армію[2]. Удзельнік баявых дзеянняў у складзе 1319-га стралковага палка 185-й стралковай дывізіі (47-я армія, 1-ы Беларускі фронт)[3]. Прайшоў шлях да Берліна. Інжынер-капітан[3]. Дэмабілізаваны 3 мая 1946 года[3], вярнуўся ў Харкаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут і працаваў у ім навуковым супрацоўнікам, потым асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі, дзе ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].

У 1955 годзе У. М. Рэзнікаў быў абраны на пасаду дацэнта Сібірскага тэхналагічнага інстытута ў Краснаярску і ў 1956—1962 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэхналогіі драўніны[2]. У 1962 годзе ён пераязджае ў Мінск і ўзначальвае аналітычную лабараторыю ў Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР[2]. У 1963—1994 гадах У. М. Рэзнікаў працуе ў Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава. У 1963—1964 гадах загадчык кафедры тэхналогіі драўніны, у 1964—1989 гадах — загадчык кафедры арганічнай хіміі, з 1989 годая — прафесар. У 1975—1981 гадах выконваў абавязкі дэкана факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы У. М. Рэзнікава ў галіне тэхналогіі лігніну, вывучэння працэсаў дэлігніфікацыі, хіміі драўніны і працэсаў хімічнай яе перапрацоўкі. Даследаваў хімічную будову і рэакцыйную здольнасць лігніну розных раслін, водарасцей і парод дрэў. Прапанаваў новую тэорыю паходжання лігніну. Займаўся пытаннямі ўдасканалення спосабаў атрымання цэлюлозы. Сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Теория перколяционного гидролиза растительного сырья. — М., 1964;
  • Методическое руководство и малый практикум по органической химии / В. М. Резников, М. Н. Широкова; БТИ. — Мн.: Вышэйшая школа, 1965.
  • Превращения лигнина в нуклеофильных реакциях. — Мн., 1970;
  • Реакционная способность лигнина. — М., 1976 (разам з Н. М. Шарыгінай, У. В. Елкіным).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]