Усевалад Мікалаевіч Сцебурака

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Усевалад Сцебурака)
Jump to navigation Jump to search
Усевалад Мікалаевіч Сцебурака
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1981(1981-07-17) (38 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, празаік
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:

Усевалад Мікалаевіч Сцебурака (нар. 17 ліпеня 1981, Жлобін) — беларускі паэт, празаік. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004).

Біяграфія і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, дацэнт БДУ. У дзяцінстве жыў у г. Жлобін і вёсцы Амговічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1990 годзе сям’я пераехала ў г. Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гарадской гімназіі. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. З 1998 года жыве ў Мінску. Жанаты — жонка Вера Сцебурака (дзявочае Перагудава), у мінулым актывістка беларускіх моладзевых арганізацый («Моладзь БНФ» і інш.)

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У 2003—2010 гадах выкладаў гістарычныя дысцыпліны ў БДТУ і БДПУ. З 2012 года працуе ў ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ГА СБП) на пасадзе памочніка старшыні. З 2017 года — намеснік старшыні ГА СБП. З 2015 супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» у якасці вядучага праграмы «Размова». Як шоўмэн вядзе шматлікія культурныя мерапрыемствы, а таксама як маршалак — святы беларускай грамады.[1] Разам з народнай артысткай Рэспублікі Беларусь Зінаідай Бандарэнка веў урачыстую частку вялікага святочнага канцэрту «БНР-100» у Мінску, 25 сакавіка 2018 г.

З 2017 года ўваходзіць у Раду ГА СБП і Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза друкаваліся ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мову[2].

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004). Прызёр Астравецкага паэтычнага слэму (2012)[3]. Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»[4]

Першая кніга вершаў і малой прозы «Крушня»[5] выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў», другая — «Бег па самаадчуванні»[6] ў выдавецкай серыі «Кнігарня пісьменніка». Трэцяя кніга вершаў «Сны дарог» (Мінск, 2017 г.).

Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — менскага гурта S°unduk (Сундук)[7], магілёўскага гурта Заточка[8].

Сябра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з 2010 года.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Крушня» (2007);
  • «Бег па самаадчуванні» (2013)
  • «Сны дарог» (2017)

Зноскі

  1. Таццяна Гусева. 5 парадаў вясельнага маршалка // Салідарнасць
  2. Як риба об лід. Антологія учасного білоруського оповідання. Киів 2015.
  3. Астравецкі паэтычны слэм [1]
  4. Чорна-белыя вершы. Усевалад Сцебурака[2]
  5. Крушня на kamunikat.org
  6. Абранец лёсу, або «Бег па самаадчуванні» Усевалада Сцебуракі
  7. Сёння ня мой дзень
  8. ZATOCZKA «Kachańnie»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — Cambridge, 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]