Усць-Цылемскі раён
| Усць-Цылемскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Усць-Цы́лемскі раён (руск.: Усть-Цилемский район, комі: Чилимдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Іжэмскім і Удорскім раёнамі, Усінскім гарадскім паселішчам, а таксама з некаторымі раёнамі Архангельскай вобласці і ў прыватнасці з Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёна складае 42 500 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года. У Аўтаномную вобласць Комі (Зыран) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасля ВАВ.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасцю комі-зыран. Асноўнае насельніцтва раёна складаюць рускія (паморы) і ненцы.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У склад раёна ўваходзяць 11 сельскіх паселішчаў.
| Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
|---|---|
| Ёрміцкае с/п | с. Ёрміца |
| Замежнае с/п | с. Замежная |
| с/п Карові Ручэй | с. Карові Ручэй |
| Нерыцкае с/п | с. Нерыца |
| Наваборскае с/п | с. Новы Бор |
| с/п Окунеў Нос | с. Окунеў Нос |
| Сярэднебугаеўскае с/п | с. Сярэднее Бугаева |
| Уескае с/п | с. Уег |
| Усць-Цылемскае с/п | с. Усць-Цыльма |
| Хабарыскае с/п | с. Хабарыха |
| Трусаўскае с/п | с. Трусава |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і снегаходы. Аўтамагістраляў, якія звязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усць-Цылемскі раён