Уільям Уіндам
Уільям Уіндам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: William Windom | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джон Шэрман | ||||||
Пераемнік | Чарлз Фолджэр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чарлз Фэрчайлд | ||||||
Пераемнік | Чарлз Фостэр | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 мая 1827[1][2] |
||||||
Смерць |
29 студзеня 1891[1][2] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | квакеры | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Уільям Уіндам (англ.: William Windom; 10 мая 1827 — 29 студзеня 1891) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі, 33-і і 39-ы міністр фінансаў ЗША.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уільям Уіндам нарадзіўся ў акрузе Бельмант, штат Агаё. У 1850 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю, а ў 1852 годзе Уіндам быў абраны пракурорам акругі Кнокс, Агаё. У 1855 годзе ён пераязджае ў тэрыторыю Менесота і пасяляецца ў горадзе Уінона.
4 сакавіка 1859 года Уіндам становіцца членам Палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі. У 1870 годзе, у сувязі са смерцю сенатара Дэніэла Нортана, Уіндам становіцца сенатарам. Ён займаў гэты пост з 15 ліпеня 1870 па 22 студзеня 1871 года, пакуль яго месца не заняў Стэрнс. C 1881 па 1883 зноў быў сенатарам і старшынёй камітэта па міжнародных адносінах.
У сакавіку 1881 года прэзідэнт Джэймс Гарфілд прызначыў Уільяма Уіндама на пасаду міністра фінансаў ЗША. Пасля смерці Гарфілда, Уіндам захаваў свой пост пры новым прэзідэнце, Чэстэры Артуры. Пасля адстаўкі ў 1883 годзе вярнуўся да юрыдычнай практыкі. У 1889 годзе Уільям Уіндам другі раз стаў міністрам фінансаў, пры Бенджаміне Гарысане.
Памёр Уільям Уіндам 29 студзеня 1891 года, быў пахаваны на могілках Рок-Крык у Вашынгтоне.
Зноскі
- ↑ а б William Windom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Windom // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.