Бенджамін Гарысан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенджамін Гарысан
англ.: Benjamin Harrison
19-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
6 лістапада 1888 — 4 сакавіка 1889
Папярэднік Стывен Гровер Кліўленд
Пераемнік Стывен Гровер Кліўленд
23-і Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1889 — 4 сакавіка 1893
Папярэднік Стывен Гровер Кліўленд
Пераемнік Стывен Гровер Кліўленд
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1881 — 4 сакавіка 1883
Папярэднік Joseph E. McDonald[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1883 — 4 сакавіка 1885
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1885 — 4 сакавіка 1887
Пераемнік David Turpie[d]

Нараджэнне 20 жніўня 1833(1833-08-20)[1][2][…]
Смерць 13 сакавіка 1901(1901-03-13)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Джон Скот Гарысан[d]
Маці Elizabeth Ramsey Irwin[d][4]
Жонка Mary Dimmick Harrison[d][5] і Кэралайн Гарысан[5]
Дзеці Russell Benjamin Harrison[d], Мэры Гарысан, Elizabeth Harrison Walker[d] і unnamed daughter Harrison[d][4]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, адвакат, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Саюза[d]
Званне генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенджамін Гарысан (Ха́рысан; англ.: Benjamin Harrison, 20 жніўня 1833 — 13 сакавіка 1901) — 23-і прэзідэнт ЗША (1889—1893), унук прэзідэнта Уільяма Генры Гарысана. Нарадзіўся ў Норт-Бэндзе, Агая, а ў 21 год пераехаў у Індыянапаліс, штат Індыяна. Падчас грамадзянскай вайны ваяваў на баку ЗША ў чыне брыгаднага генерала ў XX корпусе Камберлендскай арміі. Пасля заканчэння вайны няўдала балатаваўся на пасаду губернатара Індыяны. У 1880 годзе быў абраны ў Сенат ЗША.

Высоўваючы кандыдатуру ў прэзідэнты ў 1888 годзе, Гарысан выказаўся ў сваёй пракламацыі за заступніцкую мытную сістэму і супраць іміграцыі пралетарыяў. Ён набраў менш галасоў выбаршчыкаў, чым яго апанент, прэзідэнт Гровер Кліўленд.

Адметнымі рысамі яго прэзідэнцтва лічацца прыняцце тарыфу Мак-Кінлі і Акта Шэрмана, а таксама федэральныя выдаткі, якія ўпершыню дасягнулі аднаго мільярда долараў. Дэмакраты ў Сенаце рэзка крытыкавалі гэтыя выдаткі. Актыўна абараняў выбарчыя правы афраамерыканцаў. З эканамічнага пункту гледжання праўленне Гарысана аказалася няўдалым; упартая барацьба вакол мытнага тарыфу не прывяла да паспяховага вырашэння.

Пры Гарысане ў Белым доме было праведзена электрычнасць, ён быў першым прэзідэнтам, які запісаў свой голас на фанограф, і апошнім прэзідэнтам, які насіў бараду ў час знаходжання на пасадзе.

У час яго прэзідэнцтва былі ўтвораны наступныя штаты: Паўночная і Паўднёвая Дакота, Мантана, Вашынгтон (1889), Айдаха і Ваёмінг (1890).

Зноскі

  1. а б Benjamin Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Benjamin Harrison // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Гаррисон Бенджамин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.