Ваенны міністр ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенны міністр ЗША
United States Secretary of War
Афіцыйны друк
Афіцыйны друк
Узначальвае Ваеннае міністэрства ЗША
Форма звароту The Honourable[d]
Афіцыйная рэзідэнцыя Вашынгтон
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам ЗША
Прызначаецца зацвярджаецца Сенатам ЗША
Пасада з’явілася 11 верасня 1789 года
Першы на пасадзе Бенджамін Лінкальн
Апошні на пасадзе Кенет Клайбарн Роял
Пасада скасавана 19 верасня 1947 года

Ваенны міністр ЗША (англ.: United States Secretary of War, даслоўна Сакратар вайны ЗША) — кіраўнік Ваеннага міністэрства ЗША, быў членам кабінета прэзідэнта Злучаных Штатаў, пачынаючы з адміністрацыі Джорджа Вашынгтона. Аналагічная пасада, была створана для выканання ваенных функцый Кангрэсам Канфедэрацыі паводле Артыкулаў Канфедэрацыі паміж 1781 і 1789 годамі. Бенджамін Лінкальн, а пазней Генры Нокс займалі гэту пасаду. Калі Вашынгтон заняў пасаду першага прэзідэнта ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, ён прызначыў Нокса на гэтую пасаду.

Ваенны міністр быў кіраўніком Ваеннага міністэрства. Спачатку ён адказваў за ўсе ваенныя справы, у тым ліку і ваенна-марскія. У 1798 годзе ў адпаведнасці з законам была створана пасада ваенна-марскога міністра ЗША, і функцыі гэтай пасады былі скарочаны да агульнага клопату над арміяй. З 1886 года, ваенны міністр быў трэцім у лініі наследавання пасады прэзідэнта, пасля віцэ-прэзідэнта ЗША і дзяржаўнага сакратара ЗША.

У 1947 годзе ваеннае міністэрства і ваенна-марское міністэрства былі рэарганізаваны ў рамках навастворанага міністэрства абароны ЗША. Ваенны міністр быў заменены міністрам арміі і міністрам ваенна-паветраных сіл, якія, разам з міністрам ваенна-марскога флоту, з 1949 года перасталі быць членамі Кабінета ЗША, і засталіся пры міністры абароны, які стаў членам Кабінета. Міністр арміі, як правіла, лічыцца прамым пераемнікам ваеннага міністра ЗША. Міністр абароны заняў месца ваеннага міністра ў Кабінеце і лініі наследавання пасады прэзідэнта.

Спіс ваенных міністраў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Бенджамін Лінкальн быў першым чалавекам, прызначаным на пасаду ваеннага міністра Кантынентальным Кангрэсам і займаў гэтую пасаду з 1781 года па 1783 год. Пасля яго адстаўкі пасаду ваеннага міністра заняў Генры Нокс, які застаўся міністрам і першым Кабінеце ЗША Джорджа Вашынгтона.

Ваенныя міністры ЗША (1781—1789)[правіць | правіць зыходнік]

No. Партрэт Імя Штат пражывання Знаходжанне на пасадзе Кіраўніцтва
1 Бенджамін Лінкальн Масачусетс 1781 1783 Другі Кантынентальны кангрэс
2 Генры Нокс Масачусетс 8 сакавіка 1785 12 верасня 1789

Ваенныя міністры ЗША (1789—1947)[правіць | правіць зыходнік]

No. Партрэт Імя Штат пражывання Знаходжанне на пасадзе Прэзідэнт(ы)
1 Генры Нокс Масачусетс 12 верасня 1789 31 снежня 1794 Джордж Вашынгтон
2 Цімаці Пікерынг Пенсільванія[1] 2 студзеня 10 снежня 1795
3 Джэймс Мак-Генры Мэрыленд 27 студзеня 1796 1 чэрвеня 1800 Джордж Вашынгтон,
Джон Адамс
4 Сэмюэл Дэкстэр Масачусетс 1 чэрвеня 1800 31 студзеня 1801 Джон Адамс
5 Генры Дыбарн Масачусетс 5 сакавіка 1801 4 сакавіка 1809 Томас Джэферсан
6 Уільям Юстэс Масачусетс 7 сакавіка 1809 13 студзеня 1813 Джэймс Мэдысан
7 Джон Армстронг Нью-Ёрк 13 студзеня 1813 27 верасня 1814
8 Джэймс Манро Вірджынія 27 верасня 1814 2 сакавіка 1815
9 Уільям Кроўфард Джорджыя 1 жніўня 1815 22 кастрычніка 1816
10 Джон Кэлхун Паўднёвая Караліна 8 кастрычніка 1817 4 сакавіка 1825 Джэймс Манро
11 Джэймс Барбур Вірджынія 7 сакавіка 1825 23 мая 1828 Джон Куінсі Адамс
12 Пітэр Портэр Нью-Ёрк 23 мая 1828 4 сакавіка 1829
13 Джон Ітан Тэнесі 9 сакавіка 1829 18 чэрвеня 1831 Эндру Джэксан
14 Льюіс Кас Агая 1 жніўня 1831 11 верасня 1836
15 Джоэл Робертс Поінсет Паўднёвая Караліна 7 сакавіка 1837 5 кастрычніка 1841 Марцін ван Бюрэн
16 Джон Бел Тэнесі 5 сакавіка 13 верасня 1841 Уільям Генры Гарысан,
Джон Тайлер
17 Джон Спенсер Нью-Ёрк 12 кастрычніка 1841 4 сакавіка 1843 Джон Тайлер
18 Джэймс Портэр Пенсільванія 8 сакавіка 1843 14 лютага 1844
19 Уільям Уілкінс Пенсільванія 15 лютага 1844 4 сакавіка 1845
20 Уільям Марсі Нью-Ёрк 6 сакавіка 1845 4 сакавіка 1849 Джэймс Нокс Полк
21 Джордж Кроўфард Джорджыя 8 сакавіка 1849 22 ліпеня 1850 Закары Тэйлар,
Мілард Філмар
22 Чарлз Конрад Луізіяна 15 жніўня 1850 4 сакавіка 1853 Мілард Філмар
23 Джэферсан Дэвіс Місісіпі 7 сакавіка 1853 4 сакавіка 1857 Франклін Пірс
24 Джон Флойд Вірджынія 6 сакавіка 1857 29 снежня 1860 Джэймс Б’юкенен
25 Джозеф Холт Кентукі 18 студзеня 4 сакавіка 1861
26 Сайман Кэмеран Пенсільванія 5 сакавіка 1861 14 студзеня 1862 Аўраам Лінкальн
27 Эдвін Стэнтан Пенсільванія 20 студзеня 1862 28 мая 1868 Аўраам Лінкальн,
Эндру Джонсан
28 Джон Скофілд Ілінойс 1 чэрвеня 1868 13 сакавіка 1869 Эндру Джонсан
29 Джон Аарон Роўлінс Ілінойс 13 сакавіка 6 верасня 1869 Уліс Грант
30 Уільям Уорт Белкнап Аява 25 кастрычніка 1869 2 сакавіка 1876
31 Альфонса Тафт Агая 8 сакавіка 22 мая 1876
32 Джэймс Кэмеран Пенсільванія 22 мая 1876 4 сакавіка 1877
33 Джордж Мак-Крэры Аява 12 сакавіка 1877 10 снежня 1879 Ратэрфорд Хейс
34 Аляксандр Рамсі Мінесота 10 снежня 1879 4 сакавіка 1881
35 Роберт Лінкальн Ілінойс 5 сакавіка 1881 4 сакавіка 1885 Джэймс Гарфілд,
Чэстэр Артур
36 Уільям Эндыкат Масачусетс 5 сакавіка 1885 4 сакавіка 1889 Гровер Кліўленд
37 Рэдфілд Проктэр Вермонт 5 сакавіка 1889 5 лістапада 1891 Бенджамін Гарысан
38 Стывен Элкінс Заходняя Вірджынія 17 снежня 1891 4 сакавіка 1893
39 Дэніэл Ламант Нью-Ёрк 5 сакавіка 1893 4 сакавіка 1897 Гровер Кліўленд
40 Расел Элджэр Мічыган 5 сакавіка 1897 1 жніўня 1899 Уільям Мак-Кінлі
41 Эліу Рут Нью-Ёрк 1 жніўня 1899 31 студзеня 1904 Уільям Мак-Кінлі,
Тэадор Рузвельт
42 Уільям Тафт Агая 1 лютага 1904 30 чэрвеня 1908 Тэадор Рузвельт
43 Люк Райт Тэнесі 1 ліпеня 1908 4 сакавіка 1909
44 Джэйкаб Дзікінсан Тэнесі 12 сакавіка 1909 21 мая 1911 Уільям Тафт
45 Генры Стымсан Нью-Ёрк 22 мая 1911 5 сакавіка 1913
46 Ліндлі Гарысан Нью-Джэрсі 5 сакавіка 1913 10 лютага 1916 Вудра Вільсан
47 Ньютан Бейкер Агая 9 сакавіка 1916 4 сакавіка 1921
48 Джон Уікс Масачусетс 5 сакавіка 1921 14 кастрычніка 1925 Уорэн Гардынг,
Келвін Кулідж
49 Дуайт Дэвіс Місуры 14 кастрычніка 1925 4 сакавіка 1929 Келвін Кулідж
50 Джэймс Гуд Ілінойс 6 сакавіка 9 снежня 1929 Герберт Гувер
51 Патрык Хёрлі Аклахома 9 снежня 1929 4 сакавіка 1933
52 Джордж Дэрн Юта 4 сакавіка 1933 27 жніўня 1936 Франклін Рузвельт
53 Гары Вудрынг Канзас 25 верасня 1936 20 чэрвеня 1940
54 Генры Стымсан Нью-Ёрк 10 ліпеня 1940 27 верасня 1945 Франклін Рузвельт,
Гары Трумэн
55 Роберт Патэрсан Нью-Ёрк 27 верасня 1945 18 ліпеня 1947 Гары Трумэн
56 Кенет Роял Паўночная Караліна 19 ліпеня 18 верасня 1947

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. American Memory from the Library of Congress. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 1 красавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Bell, William Gardner (1992). Secretaries of War and Secretaries of the Army: Portraits and Biographical Sketches. Washington, D.C.: United States Army Center of Military History. Архівавана з арыгінала 14 снежня 2007. Праверана 18 сакавіка 2018. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архівавана 14 снежня 2007..