Дэвід Мэцью Кенэдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Мэцью Кенэдзі
англ.: David Matthew Kennedy
пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА[d]
17 сакавіка 1972 — 1 лютага 1973
Пераемнік Дональд Рамсфелд
60-ы міністр фінансаў ЗША
22 студзеня 1969 — 10 лютага 1971
Папярэднік Joseph W. Barr[d]
Пераемнік Джон Боуден Коналі

Нараджэнне 21 ліпеня 1905(1905-07-21)[1][2][…]
Смерць 1 мая 1996(1996-05-01)[5] (90 гадоў)
Веравызнанне Мармоны і Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, банкір, місіянер
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Мэцью Кенэдзі (англ.: David Matthew Kennedy; 21 ліпеня 1905 — 1 мая 1996) — 60-ы міністр фінансаў ЗША.

Нарадзіўся ў Рандолфе, Юта, у сям'і мармонаў. Ажаніўшыся ў 19-гадовым узросце і праслужыўшы некаторы час у мармонской місіі ў Ліверпулі, Кенэдзі атрымлівае вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона, з 1930 па 1946 год працуе ў Федэральнай рэзервовай сістэме, пасля чаго паступае на службу ў банк «Ілінойс Кантынентал», дзе ў бліжэйшыя 10 гадоў робіць кар'еру і становіцца яго генеральным дырэктарам. У 1957 годзе робіцца членам папячыцельскага савета Чыкагскага універсітэта, у 1961 г. — Брукінгскага інстытута.

У 1962 годзе прэзідэнт Кенэдзі прызначае свайго цёзку (Дэвід Кенэдзі не быў звязаны з кланам Кенэдзі роднаснай сувяззю) членам праўлення COMSAT — карпарацыі, кіруючай глабальнай сістэмай спадарожнікавай сувязі ў ЗША.

З 1969 па 1971 год Кенэдзі з'яўляецца міністрам фінансаў ЗША пры прэзідэнце Рычардзе Ніксане. Пасля гэтага, з сакавіка 1972 па люты 1973 гады, ён служыць паслом ЗША пры НАТА.

Таксама Кенэдзі з'яўляўся спецыяльным прадстаўніком мармонской Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён.

Памёр Дэвід Кенэдзі ў Солт-Лэйк-Сіці, Юта, ад сардэчнай недастатковасці на 91-м годзе жыцця.

Імем Кенэдзі названы Цэнтр міжнародных даследаванняў у Універсітэце Брыгама Янга.

Зноскі