Леслі Морцімер Шоу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леслі Морцімер Шоу
Leslie Shaw, Bain photo portrait.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, адвакат
Нараджэнне: 2 лістапада 1848(1848-11-02)[1][2][3]
Смерць: 28 сакавіка 1932(1932-03-28)[1][2][3] (83 гады)

Леслі Морцімер Шоу (англ.: Leslie Mortimer Shaw, 2 лістапада 1848 — 28 сакавіка 1932) — амерыканскі палітык, прадпрымальнік, 17-ы губернатар Аёвы і 43-і міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шоу нарадзіўся ў Марыстаўне, штат Вермонт, у сям'і фермера. Атрымаў ступень у Корнелскім каледжы ў Маўнт-Вернан, штат Аёва. З 1874 па 1876 вывучаў права на юрыдычным факультэце ўніверсітэта Аёвы ў Дэ-Мойне, Аёва. Затым быў прыняты ў калегію адвакатаў у Дэнісане, Аёва, дзе Шоу пазней заснаваў мясцовы банк.

Сваю палітычную кар'еру Шоу пачаў ў 1897 годзе з перамогай на выбарах губернатара Аёвы. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся на працягу двух тэрмінаў, з 13 студзеня 1898 па 16 студзеня 1902 года. 1 лютага 1902 года прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Леслі Шоу на пасаду міністра фінансаў ЗША. Гэта прызначэнне было зроблена збольшага з-за прапаганды Шоу залатога стандарту, а таксама з-за яго падтрымкі Рузвельта на прэзідэнцкіх выбарах 1900 года. 4 сакавіка 1907 года на гэтай пасадзе Леслі змяніў Джордж Картэлью.

У 1908 году Шоу балатаваўся ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, але прайграў выбары Уільяму Тафту. Памёр Леслі Шоу 28 сакавіка 1932 года ў Вашынгтоне, быў пахаваны на могілках Окленд ў Дэнісане, Аёва.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 L. M. Shaw // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Leslie Mortier Shaw // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Leslie Mortier Shaw // The Biographical Dictionary of IowaUniversity of Iowa Press, 2008. — ISBN 978-1-58729-685-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]