Дэвід Франклін Х’юстан
| Дэвід Франклін Х’юстан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Sidney Edward Mezes[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Картэр Глас | ||||||
| Пераемнік | Эндру Уільям Мелан | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | James Wilson[d] | ||||||
| Пераемнік | Edwin T. Meredith[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 лютага 1866[1][2]
|
||||||
| Смерць |
2 верасня 1940[1][2] (74 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Дэвід Франклін Х’юстан (англ.: David Franklin Houston; 17 лютага 1866 — 2 верасня 1940) — амерыканскі палітык, прадпрымальнік, 5-ы міністр сельскай гаспадаркі, 48-ы міністр фінансаў ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Х’юстан нарадзіўся ў Манро, Паўночная Караліна. Скончыў універсітэт Паўднёвай Караліны ў 1887 годзе са ступенню бакалаўра мастацтваў і Гарвардскі універсітэт ў 1892 годзе са ступенню магістра паліталогіі.
У 1894 годзе Х’юстан атрымаў ступень прафесара паліталогіі ва ўніверсітэце Тэхаса. У 1896 годзе ён апублікаваў дысертацыю па тэме «Крытычнае даследаванне па касацыйным справах у Паўднёвай Караліне». У 1899 годзе прызначаны дэканам факультэта паліталогіі ўніверсітэта Тэхаса. У той жа час Х’юстана запрасілі быць лектарам ў ваеннай акадэміі ва Уэст-Пойнце.
З 1902 па 1905 год Дэвід Х’юстан з’яўляўся прэзідэнтам Сельскагаспадарчага і механічнага каледжа Тэхаса. У 1905 годзе Х’юстан вярнуўся на пасаду прэзідэнта ўніверсітэта Тэхаса, а ў 1908 годзе заснаваў юрыдычны факультэт.
Пасля абрання прэзідэнт Вудра Вільсан 6 сакавіка 1913 года прызначыў Х’юстана на пасаду міністра сельскай гаспадаркі. 2 лютага 1920 года Дэвід быў прызначаны пераемнікам Картэра Гласа на пасадзе міністра фінансаў. У гэты час ён выступаў за зніжэнне коштаў на сельскагаспадарчыя тавары, больш даступныя крэдыты для фермераў і змяненне грашова-крэдытнай палітыкі ЗША.
Зноскі
- 1 2 David F. Houston // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 David Franklin Houston // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ https://president.utexas.edu/past-presidents/david-franklin-houston/