Уільям Мак-Эду

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Мак-Эду
William Gibbs McAdoo, formal photo portrait, 1914.jpg
 
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Адукацыя: Універсітэт Тэнесі[d]
Дзейнасць: палітык, адвакат
Нараджэнне: 31 кастрычніка 1863(1863-10-31)[1][2][3]
Marietta[d], Коб[d], Джорджыя, ЗША
Смерць: 1 лютага 1941(1941-02-01)[1][2][3] (77 гадоў)
Вашынгтон, акруга Калумбія[d], ЗША[4]
Пахаванне: Арлінгтонскія нацыянальныя могілкі[d]
Жонка: Элеанор Вільсан Макаду[d]

Уільям Гібс Мак-Эду (англ.: William Gibbs McAdoo, 31 кастрычніка 1863 — 1 лютага 1941) — 46-ы міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на хутары ля Мар`етай, Коб-Каўнці, штат Джорджыя. Пасля заканчэння ўніверсітэта Тэнесі быў прызначаны намеснікам клерка акруговага суда Злучаных Штатаў у Тэнесі ў 1882 годзе. Быў прыняты ў калегію адвакатаў у 1885 годзе і пачаў практыку ў Чаттануга, штат Тэнэсі; пераехаў у Нью-Ёрк ў 1892 годзе і працягваў займацца адвакацкай практыкай.

Заняўся палітыкай і стаў віцэ-старшынёй Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ў 1912 годзе. Атрымаў пасаду міністра фінансаў у кабінеце прэзідэнта Вудра Вільсана 1913—1918, падчас Першай сусветнай вайны працаваў генеральным дырэктарам чыгунак, старшынёй Федэральнай рэзервовай сістэмы.

Пераехаў у Лос-Анджэлес ў 1922 годзе і працягнуў юрыдычную практыку.

Памёр ад сардэчнага прыступу падчас візіту ў Вашынгтон. Пахаваны на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках у Вірджыніі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 William Gibbs McAdoo // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 William Gibbs McAdoo // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 William G. McAdoo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119062216 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.