Джон Уэслі Снайдэр
Джон Уэслі Снайдэр | |
---|---|
англ.: John Wesley Snyder | |
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1895[1][2] |
Смерць |
8 кастрычніка 1985[1][2] (90 гадоў)
|
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | бізнесмен |
Месца працы | |
Аўтограф |
![]() |
Бітвы | |
![]() |
Джон Уэслі Снайдэр (англ.: John Wesley Snyder; 21 чэрвеня 1895 — 8 кастрычніка 1985) — 54-ы міністр фінансаў ЗША, бізнесмен.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Джонсбара, штат Арканзас. На працягу года вучыўся на тэхнічным факультэце ўніверсітэта Вандэрбільта, пакуль не ўступіў у войска падчас Першай сусветнай вайны.
Снайдэр прыехаў у Вашынгтон у пачатку 1930-х з шырокімі планамі ў банкаўскай сферы і бізнесе. Займаў шэраг пасад у дзяржаўных і недзяржаўных структурах, у тым ліку ў Нацыянальным банку быў служачым у аддзеле валютнага кантролю, адміністратарам па федэральных пазыках і дырэктарам аддзела па пытаннях вайсковай мабілізацыі і рэканверсіі. У апошнім аддзеле ён іграў вядучую ролю ў пераходзе нацыянальнай эканомікі ад ваеннага часу да мірнага будаўніцтва.
Снайдэр быў прызначаны дзяржсакратаром казначэйства ЗША (міністрам фінансаў) ў 1946 годзе як блізкі сябар прэзідэнта Гары Трумэна, разам з якім ён служыў падчас Першай сусветнай вайны. Яго задача, як міністра фінансаў складалася ў тым, каб дамагчыся стабілізацыі пасляваеннай эканомікі. Асноўнымі пунктамі праграмы Снайдэра былі падтрыманне даверу да ўрадавых крэдытных абавязацельстваў, скарачэнне дзяржаўнага доўгу, а таксама заахвочванне інвеставання праз укладанне грамадскіх зберажэнняў у казначэйскія каштоўныя паперы ЗША.
Джон Уэслі Снайдэр сышоў у адстаўку разам з прэзідэнтам Трумэнам. Памёр ва ўзросце 90 гадоў у 1985 годзе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 John Wesley Snyder (US Cabinet Secretary) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 John Wesley Snyder // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.