Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў
Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (19) мая 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1940 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1889) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Vladimir Rudnev[d] |
Вядомыя вучні | A. T. Kirsanov[d] |
Узнагароды |
Уладзімір Віктаравіч Шкатэ́лаў[1] (руск.: Владимир Викторович Шкателов; 7 (19) мая 1861 — 7 кастрычніка 1940) — беларускі вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, доктар хімічных навук (1889), прафесар (1883), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў першую класічную гімназію і ў 1878 годзе паступіў на хімічнае аддзяленне Імператарскага Маскоўскага тэхнічнага вучылішча, якое скончыў у 1884 годзе.
З 9 лістапада 1886 года — асістэнт Пятроўска-Разумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева)[2]. Абараніў дысертацыю на тэму «О химическом составе смол». У 1893—1914 гадах ардынарны прафесар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся разам з інстытутам у Харкаў і ў 1919 годзе па прапанове Савета Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута атрымаў званне заслужанага прафесара[2].
У ліпені 1923 года У. В. Шкатэлаў пераязджае ў Мінск і пачынае працу на кафедры сельскагаспадарчай і лясной тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі[2]. З 1925 года, пасля стварэння ў Горках Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, працуе ў ёй. У 1930 годзе прызначаны дырэктарам Навукова-даследчага інстытута хіміі Акадэміі навук БССР у Мінску. Потым пераязджае ў Гомель і ў 1934 годзе стварае і становіцца кіраўніком лесахімічнай групы Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР[2]. У 1938 годзе вяртаецца ў Мінск і кіруе лесахімічнай лабараторыяй Інстытута хіміі[2].
Памёр 7 кастрычніка 1940 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па даследаванні хімічнага складу і будовы натуральных смаляных кіслот і шкіпінараў. Праводзіў першыя даследаванні па падсочцы хвоі ў розных рэгіёнах Расіі[2]. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы на першых у Беларусі каніфольна-шкіпінарных заводах (у Бабруйску і Барысаве[2]).
Сярод апублікаваных прац:
- О химическом составе смол. — М., 1889.
- О составе русской смолы из pinus silvestris. // Журнал Русского физико-химического общества, 1888.
- О живице различных хвойных, ее составе и свойствах. // Записки Новоалександрийского института, 1897.
- О составе белорусской живицы и канифоли из Pinus silvestris и сравнение их со смоляными продуктами других хвойных и с иностранными, с которыми они идентичны / Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. — Горки, БССР: Тип. Акад., 1927.
- О составе твердой части естественной смолы и канифоли — Мн.: Издательство АН БССР, 1939.
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г д е ё ж Владимир Викторович Шкателов(недаступная спасылка) (руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
- ↑ Сергей Сабадаш Патриарх // Проза.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шкатэлаў Уладзімір Віктаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 767. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Шкателов, Владимир Викторович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Сергей Сабадаш Патриарх // Проза.ру (руск.)
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта імя В. В. Дакучаева
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Дактары хімічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі МДТУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі Расійскай імперыі