Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка
| Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1914 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 жніўня 1988 (74 гады) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны акцёр |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка (21 чэрвеня 1914, Рагачоў — 31 жніўня 1988) — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1961).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 чэрвеня 1914 года ў Рагачове. Скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. Працаваў у 1937—1941 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача БССР, у 1942—1944 гадах у Мінскім гарадскім тэатры, у 1944—1946 у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 1946—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, у 1955—1978 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Створаныя ім вобразы вызначаліся псіхалагічнай дакладнасцю. Сярод роляў: Янук, Язэп Шыдлоўскі («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Максім Кутас («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Гусляр («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), пан Бараноўскі, Канцлер («Несцерка», «Цудоўная дудка» В. Вольскага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Алег Баян («Клоп» У. Маякоўскага), Мантанелі («Авадзень» паводле Э. Л. Войніч), тата Карла («Прыгоды Бураціна» паводле А. Талстога), Тарталья («Зялёная птушка» К. Гоцы).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Говар-Бандарэнка Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачове
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Выпускнікі Беларускай тэатральнай студыі пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры XX стагоддзя