Уладзімір Пятровіч Жданаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з У. П. Жданаў)
Уладзімір Пятровіч Жданаў
Дата нараджэння 28 студзеня 1949(1949-01-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1995(1995-02-19)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія сцэнограф
Тэатр
Член у

Уладзімір Пятровіч Жда́наў[2] (28 студзеня 1949, в. Селішча, Кіраўскі раён — 19 лютага 1995)[3] — беларускі мастак тэатра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1982 годзе. Працаваў у музычна-драматычнага тэатрах Расіі, Грузіі і інш. 3 1984 года ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі, з 1986 галоўны мастак. Адначасова ў 19881989 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце і ў 19881990 гадах у Мінскім інстытуце культуры[3].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аформіў спектаклі: «Даходнае месца[ru]» А. Астроўскага (1984), «Клоп» У. Дашкевіча[ru] (1988), «Эмігранты[pl]» С. Мрожака (1989), «Кармэн» Ж. Бізэ (1990), «Блакітная ружа» Т. Уільямса, «Бездань» М. Матукоўскага, «Джулія» У. Кандрусевіча (усе 1991), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Хэло, Долі![ru]» Д. Германа[ru] (абодва 1992), «Халопка[ru]» М. Стрэльнікава[ru] (1994) і інш[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 432–433. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
  2. БелЭн 1996.
  3. а б в Жданаў Уладзімір Пятровіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]