Арцём Сяргеевіч Дзюба
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Арцём Сяргеевіч Дзюба | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 жніўня 1988[1][2][3] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Арцё́м Сярге́евіч Дзю́ба (руск.: Артём Сергеевич Дзюба, нар. 22 жніўня 1988, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік пецярбургскага «Зеніта» і нацыянальнай зборнай Расіі. Майстар спорту Расіі (2015).
Трохразовы ўладальнік Кубка Расіі (2014, 2016, 2020), трохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016, 2020), двухразовы чэмпіён Расіі (2019, 2020)
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 22 жніўня 1988 года ў горадзе Масква.
Бацька украінец, з Палтаўскай вобласці, працаваў міліцыянерам, маці з горада Цывільск, Чувашыя, працавала ў краме.[7]
Выхаванец футбольнай школы клуба «Спартак» (Масква). Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 47 матчах чэмпіянату.
На працягу 2009—2010 гадоў на правах арэнды гуляў за клуб «Том».
Пасля вяртання з арэнды далучыўся да Спартака 2011 годзе. На гэты раз згуляў за маскоўскіх спартакаўцаў наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе маскоўскага «Спартака», быў асноўным іграком атакавалага звяна каманды.
На працягу 2013—2014 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Растоў», гуляючы на правах арэнды.
У склад клуба «Спартак» (Масква) вярнуўся ў 2014 годзе. З тых часоў паспеў адыграць за маскоўскіх спартакаўцаў 13 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.
6 лютага 2015 года было абвешчана, што Дзюба падпісаў кантракт з пецярбургскім «Зенітам». Па яго ўмовах ігрок павінен быў далучыцца да каманды з 1 ліпеня 2015 года, калі яго кантракт з масквічамі павінен быў скончыцца, а зарплата Дзюбы склала 3,3 млн еўра ў год[8]. Да пераходу Дзюбы з «Спартака» у «Зеніт» ігрок быў пераведзены ў дубль[9].
9 красавіка 2016 года забіў 100-ы гол у кар’еры, паразіўшы вароты «Амкара»[10]. У пачатку 2017 года быў абраны віцэ-капітанам «Зеніта»[11]. 19 лістапада 2017 года адыграў у матчы з «Тосна», правёўшы 100-ы матч у складзе пецярбургскай каманды[12]. У далейшым быў выведзены са складу каманды і не ўдзельнічаў у яе першым зборы ў студзені 2018 года. Па выніках сезону прыняў удзел у 24 матчах і забіў два мячы.
Па ходу сезону Дзюба канчаткова страціў месца ў стартавым складзе «Зеніта». У выніку 31 студзеня 2018 года быў аддадзены ў арэнду да канца сезона ў тульскі «Арсенал»[13]. 9 сакавіка Арцём забіў першы гол за «кананіраў», паразіўшы вароты «Амкара». Будучы ў арэндзе, Дзюба 22 красавіка прыняў удзел у матчы супраць свайго дзеючага клуба «Зеніта», у якім адзначыўся галявой перадачай, а на апошніх хвілінах вызначыўся забітым голам, прынёс сваёй камандзе нічыю, матч скончыўся з лікам 3:3.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
На працягу 2009—2011 гадоў прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На маладзёжным узроўні адыграў у 9 афіцыйных матчах, забіў 4 галы.
У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі. Правёў у форме галоўнай каманды краіны 23 матчаў, забіўшы 11 галы.
У складзе зборнай быў удзельнікам чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі, чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі. На хатнім мундыялі ў матчы-адкрыцці супраць Саудаўскай Аравіі выйшаў на поле на 70-й хвіліне замест Фёдара Смолава, а на 71-й забіў гол, зрабіўшы лік 4:0 у карысць Расіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Расіі (2): 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Расіі (3): 2014, 2016, 2020
- Уладальнік Суперкубка Расіі (3): 2015, 2016, 2020
Зноскі
- ↑ Artem Dzyuba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ARTEM DZYUBA // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Artem Dzyuba // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/artem-dzyuba/verletzungen/spieler/48067
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/artem-dzyuba/transfers/spieler/48067
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/artem-dzyuba/profil/spieler/48067
- ↑ Дзюба Арцём Сяргеевіч. Зборная Расіі па футболе — rusteam.permian.ru. (руск.)
- ↑ «Зеніт» абвясціў аб падпісанні Дзюбы
- ↑ Савет дырэктараў «Спартака» перавёў Дзюбу ў дубль
- ↑ Арцём Дзюба забіў 100-ы гол у кар’еры
- ↑ Дзюба стаў капітанам «Зеніта»
- ↑ Арцём Дзюба праводзіць соты матч за «Зеніт»
- ↑ Футбаліст зборнай Расіі Арцём Дзюба перайшоў з «Зеніта» у тульскі «Арсенал» «NEWSru.com», 31.08.2018
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арцём Сяргеевіч Дзюба
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Майстры спорту Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Арсенал Тула
- Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
- Ігракі ФК Растоў
- Ігракі ФК Спартак Масква
- Ігракі ФК Том Томск