Перайсці да зместу

Фаліцкі Мох (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаліцкі Мох
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьСтарадарожскі раён, Мінская вобласць
Плошча 1,7 тыс. га
Дата заснавання 1979
physical
Фаліцкі Мох
Фаліцкі Мох
physical
Фаліцкі Мох
Фаліцкі Мох

Фа́ліцкі Мох — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання прыродных журавіннікаў. Плошча заказніка складае 1,7 тыс. га. Размешчаны на балоце Фаліцкі Мох вярховага і пераходнага тыпаў, урочышча Уліца, вадазбору р. Солан. Пласкахвалістая азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны. Глебы тарфяна-балотныя (глыбіня торфу да 5,5 м, у сярэднім 1,7 м) і дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Расліннасць пераважна хваёва-сфагнавая і кусцікава-сфагнавая.