Фама Сільвестравіч Варанецкі
Фама Сільвестравіч Варанецкі | |
---|---|
Партрэт Фамы Варанецкага пэндзля Аляксея Кузьміча. 1976 год, палатно, алей. | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1938 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія |
акцёр педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Фама Сільвестравіч Варане́цкі (нар. 23 сакавіка 1938, в. Траскоўшчына, Мінскі раён) — беларускі акцёр, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1961 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года — акцёр Тэатра імя Янкі Купалы. З 1990 выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў, прафесар БДАМ.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Я.Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф. Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л. Зорына); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя» А. Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Жабрак («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» М. Себасцьяна), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Акцёры Беларусі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў