Феадор I Палеалог (дэспат Марэі)
Феадор I Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Θεόδωρος Α΄ Παλαιολόγος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзімітрый I Кантакузін | ||||||
Пераемнік | Феадор II Палеалог | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1355 |
||||||
Смерць |
24 чэрвеня 1407 |
||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бацька | Іаан V Палеалог | ||||||
Маці | Алена Кантакузін | ||||||
Жонка | Bartolomea Acciaiuoli[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Феадор I Палеалог (грэч. Θεόδωρος Α΄ Παλαιολόγος) (1355—24 чэрвеня 1407) — дэспат Марэі у 1383—1407 гадах.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Феадор I Палеалог быў малодшым сынам візантыйскага імператара Іаана V Палеалога і яго жонкі Алены Кантакузіны. Яго дзедам па матчынай лініі быў былы імператар Іаан VI Кантакузін. Братамі Феадора былі імператары Андронік IV Палеалог і Мануіл II Палеалог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1376 Феадор I Палеалог быў прызначаны дэспатам Фесалонікаў, але не паспеў прыняць уладу — ён быў арыштаваны і пасаджаны ў турму разам з бацькам і братам Мануілам сваім старэйшым братам Андронікам IV. Гэты палон доўжыўся на працягу ўсяго кіравання Андроніка, з 1376 па 1379 год. Але ў 1379 годзе, Андронік IV быў зрынуты, і Іаан V вярнуў сабе трон. Аднак, дэспатам Фесалонікаў быў прызначаны Мануіл, а Феадор стаў дэспатам Марэі (прызначэнне адбылося ў 1382 годзе).
Да таго моманту, калі Феадор прыбыў у Марэю, яе заняў сын Матфея Кантакузіна Дзімітрый I Кантакузін. У 1383 годзе Феадор разграміў яго і паспяхова завалодаў правінцыяй.
Неўзабаве малады дэспат пачаў весці войны за пашырэнне тэрыторыі Марэі. Яго паходы былі, мабыць, самым паспяховымі візантыйскімі ваеннымі аперацыямі з часоў Андроніка III Палеалога.
У 1388 годзе Феадору ўдалося заваяваць Аргас. Аднак, умяшалася Венецыянская рэспубліка, і ўзяла Аргас пад свой кантроль. Праблема вырашылася з падпісаннем ваеннага саюза паміж Візантыяй і Венецыяй у 1394 годзе.
Тым часам, асманскі султан Баязід I пачаў змагацца за кантроль над Балканамі, і Феадору прыйшлося абараняць Марэю ад магчымага ўварвання турак. У прыватнасці, была збудавана крапасная сцяна праз Карынфскі перашыек.
Неўзабаве Феадор I адбіў уварванне турак у Марэю і разграміў іх пад Карынфам (1395) і Афінамі (1396). Гэтыя перамогі прыцягнулі ўвагу Баязіда I, які пачаў лічыць Феадора I небяспечным праціўнікам. Баязід асабіста ўзначаліў новае ўварванне ў Марэю.
У адрозненне ад свайго старэйшага брата Мануіла II, Феадор не спрабаваў бегчы і працягваў змагацца да канца. Калі ён ужо не мог прадухіліць падзення Містры і Карынфа, Феадор I прапанаваў гэтыя гарады рыцарам-гаспітальерам Родаса[1]. Гэта забяспечыла працяг супраціўлення туркам нават тады, калі яны акупавалі ўсю Марэю.
Урэшце, гэта тактыка апынулася паспяховай. Хоць Баязід I абвясціў Пелапанес правінцыяй Асманскай імперыі, ён так і не змог цалкам усталяваць кантроль над ім, і вярнуўся ў сваю сталіцу Эдзірнэ. Феадор жа неўзабаве вярнуў сабе Марэю і большую частку сваіх былых заваяванняў. Гаспітальеры нават вярнулі яму Містру і Карынф у 1404 годзе, з прычыны таго, што ў іх больш не было сіл для ўтрымання гэтых гарадоў.
У 1400 годзе Баязід I аблажыў Канстанцінопаль. Мануілу II удалося бегчы з горада разам з большай часткай імператарскай сям'і. Ён адправіўся прасіць дапамогі ў Заходнюю Еўропу. Пры гэтым ён пакінуў сваю сям'ю пад абаронай Феадора I у Манемвасіі.
Незадоўга да смерці Фядор I Палеалог пастрыгся ў манахі пад імем Феадарыт, і памёр 24 чэрвеня 1407.
У Феадора I не было сыноў, і новым дэспатам Марэі стаў яго пляменнік, Феадор II Палеалог.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жонкай Феадора II была Барталамея Акцыяёлі (1370—1397), дачка Нерыа I. Пра нашчадства гэтага шлюбу, калі яно наогул існавала, нічога не вядома.
Продкі Феадора I Палеалога | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Зноскі
- ↑ Raymond Joseph Loenertz, Byzantina et Franco-Graeca, Volume 1 p 234 et suivantes
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, 1991.
- Joseph Freiherr von Hammer-Purgstall. Geschichte des Osmanischen Reiches
- Edward Gibbon. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire
- George Sphrantzes. The Fall of the Byzantine Empire