Андронік II Палеалог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андронік II Палеалог
Ανδρόνικος Β' Παλαιολόγος
Андронік II Палеалог
Фрэска з выявай Андроніка II
Манастыр Святога Іаана Хрысціцеля, Серэ, Грэцыя
Візантыйскі імператар
1282 — 1328
Суправіцелі: Міхаіл VIII (1272 — 1282),
Міхаіл IX (1294 — 1320)
Папярэднік: Міхаіл VIII
Пераемнік: Андронік III
 
Дзейнасць: Імператар
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 25 сакавіка 1259(1259-03-25)
Смерць: 13 лютага 1332(1332-02-13) (72 гады)
Канстанцінопаль
Род: Палеалогі Палеалогі
Бацька: Міхаіл VIII Палеалог
Маці: Theodora Palaiologina[d]
Жонка: Ганна Венгерская[d] і Irene of Montferrat[d]
Дзеці: Michael IX Palaiologos[d], Theodore I, Marquess of Montferrat[d], Simonida[d], Аспорча Хатун[d], John Palaiologos[d], Demetrios Palaiologos[d], Constantine Palaiologos[d], Q20156061? і Q27860176?

Андро́нік II Палеало́г (грэч.: Ανδρόνικος Β' Παλαιολόγος; 25 сакавіка 1259 — 13 лютага 1332) — імператар Візантыйскай імперыі у 12821328 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1282 года адмяніў уведзеную яго бацькам Міхаілам VIII царкоўную унію з заходняй (каталіцкай) царквой. Праводзіў палітыку далучэння да Візантыі Фесаліі, Эпіра, якія адпалі пасля чацвёртага крыжовага паходу (1204).

Андронік II працягнуў палітыку свайго бацькі па падтрымання візантыйска-мангольскага альянсу. Аднак, захаваць мірныя адносіны з качэўнікамі яму не ўдалося. У канцы яго кіравання мангольскія набегі на балканскія ўладанні імперыі працягнуліся.

Няўдала ўмяшаўся ў барацьбу паміж Венецыяй і Генуяй, што прывяло ў пачатку XIV  стагоддзя да ўзмацнення засілля венецыянцаў у імперыі. Імкнучыся даць адпор моцнай турэцкай арміі, якая да гэтага часу захапіла амаль усю Малую Азію, наняў у 1303 годзе войска каталонцаў на чале з Ражэ дэ Флорам, якія пасля забойства іх галоўнакамандуючага ў 1305 годзе паднялі мяцеж, спустошылі візантыйскія ўладанні, занялі Фесалію і шэраг іншых візантыйскіх абласцей. Спробы цэнтралізаванага ўрада Андроніка выклікалі супраціўленне феадальнай знаці, якая высунула ў 1321 годзе на трон яго ўнука.

Пасля працяглай барацьбы за ўладу, інтрыг і здрады блізкіх ён быў вымушаны адрачыся ад прастола, пасля чаго ён быў сасланы ў манастыр.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

8 лістапада 1273 года Андронік ажаніўся з дачкой караля Венгрыі Іштвана V Ганнай. Яна нарадзіла яму двух сыноў:

  • Міхаіл IX Палеалог (17 красавіка 1277 года — 12 кастрычніка 1320) — суправіцель бацькі ў 1295—1320 гадах.
  • Канстанцін Палеалог (1278—1335). Валодаў тытулам дэспата, першы раз ажаніўся з дачкой Феадора Музалона Еўдакіяй. Другой яго жонкай стала Еўдакія Неакаісарэтыса. Стаў манахам падчас кіравання свайго пляменніка — Андроніка III.

Праз 3 гады пасля смерці Ганны ў 1281 годзе імператар ажаніўся з Ірынай Манферацкай (якая прыняла імя Іаланда), дачкой маркграфа Манферата Гульельма VII.

  • Іаан Палеалог (1286—1308) — дэспат, ажаніўся з Ірына Хаўмнаніяй, не пакінуў спадчыннікаў.
  • Феадор I (1291—1338) — маркграф Манферата.
  • Дэметрый Палеалог (памёр пасля 1343 года) — дэспат. Бацька Ірыны Палеалог.
  • Сімона Палеалог (1294 — пасля 1336) — жонка сербскага караля Стэфана Ураша II Мілуціна.

Акрамя гэтых дзяцей, у басілеўса было і незаконнае нашчадства:

Литература[правіць | правіць зыходнік]