Феадор II Палеалог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадор II Палеалог
Θεόδωρος Παλαιολόγος
дэспат Марэі Сцяг
1407 — 1443
Папярэднік Феадор I Палеалог
Пераемнік Канстанцін XI Палеалог

Нараджэнне каля 1396
Смерць 21 чэрвеня 1448
Род Палеалогі
Бацька Мануіл II Палеалог
Маці Алена Драгаш[d]
Жонка Клеофа Малатэста[d]
Дзеці Алена Палеалагіня[d]
Дзейнасць дэспат, матэматык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феадор II Палеалог (грэч. Θεόδωρος Β΄ Παλαιολόγος) (139621 чэрвеня 1448) — дэспат Марэі ў 14081443 гадах.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Феадор II Палеалог быў сынам візантыйскага імператара Мануіла II Палеалога і яго жонкі Алены Драгаш. Яго дзедам па матчынай лініі быў сербскі цар Канстанцін Драгаш. Братамі Феадор былі імператары Іаан VIII Палеалог і Канстанцін XI Палеалог, дэспаты Марэі Дзімітрый і Тамаш Палеалогі, а таксама дэспат Фесаліі Андронік Палеалог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Феадору было ўсяго дванаццаць гадоў, калі бацька, абвясціў яго дэспатам Марэі ў 1407 годзе, замест памерлага Феадора I Палеалога. Да паўналецця Феадора адміністрацыйнымі і палітычнымі справамі Марэі кіраваў яго бацька Мануіл II Палеалог.

У пачатку кіравання Феадор II увесь час вёў войны з лацінскімі дзяржавамі Грэцыі, спрабуючы захапіць увесь Пелапанес. Таксама дэспат ваяваў з Венецыянскай рэспублікай, якая перашкодзіла яго спробе заваяваць Патры.

Палітыка Феадора рэзка змянілася пасля яго шлюбу з італьянскай дваранкай Клеофой Малатэстай. Гэты шлюб арганізаваў Папа Рымскі Марцін V, які стаў саюзнікам дэспата Марэі. У лісце, адрасаваным Феадору пасля смерці Мануіла II, Марцін V заве яго імператарам Канстанцінопаля, хоць насамрэч карона перайшла да яго старэйшага брата Феадора, Іаана VIII Палеалога.

Неўзабаве пачалася вайна з царом эпірскім Карлам I Тока. Феадор папрасіў дапамогі ў брата Іаана VIII. Імператар выслаў падмацаванне на чале са сваім братам Канстанцінам Палеалогам, які ў 1428 годзе стаў дэспатам Марэі сумесна з Феадорам II. Аб’яднанымі сіламі браты разграмілі эпірскі флот у 1427 і заваявалі Патры ў 1430 годзе.

Аднак, у 1438 годзе, на час падарожжа ў Фларэнцыю, Іаан VIII прызначыў кіраўніком Візантыі Канстанціна, што падкрэслівала тое, што Іаан абраў яго сваім спадчыннікам. Але Канстанцін быў малодшым братам Феадора II, і наступныя некалькі гадоў браты спрачаліся за права на трон бяздзетнага Іаана VIII. У выніку, у 1443 годзе Феадор пайшоў на кампраміс, і аддаў свае правы на прастол у абмен на частку Марэі, якая належала Канстанціну і прыгарад Канстанцінопаля — Сіліўры.

Феадор II Палеалог памёр у Сіліўры ў 1448 годзе ад чумы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ад сваёй жонкі, Клеофы Малатэсты, Феадор II меў прынамсі адну дачку:

Таксама вядома, што Феадор II меў сына ад карміцелькі:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Oxford Dictionary of Byzantium. — Oxford University Press, 1991.
  • Joseph Freiherr von Hammer-Purgstall. Geschichte des Osmanischen Reiches.
  • Edward Gibbon. The History of the Decline and Fall of the Roman Empire.
  • George Sphrantzes. The Fall of the Byzantine Empire.
  • Ferdinand Gregorovius. Geschichte der Stadt Rom im Mittelalter. — Munchen, 1988. — ISBN 3-406-07107-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]