Іаан V Палеалог
Іаан V Палеалог грэч.: Ιωάννης Ε' Παλαιολόγος | ||
![]() | ||
Манета Іаана V | ||
| ||
---|---|---|
1341 — 1376 | ||
Суправіцелі: | Іаан VI (1347 — 1354), Матфей (1353 — 1357) | |
Папярэднік: | Андронік III | |
Пераемнік: | Андронік IV | |
| ||
1379 — 1390 | ||
Папярэднік: | Андронік IV | |
Пераемнік: | Іаан VII | |
| ||
1390 — 1391 | ||
Папярэднік: | Іаан VII | |
Пераемнік: | Мануіл II | |
Дзейнасць: | кіраўнік | |
Веравызнанне: | праваслаўе, у кастрычніку 1369 года прыняў каталіцтва[1] | |
Нараджэнне: | 18 чэрвеня 1332 | |
Смерць: | 16 лютага 1391 (58 гадоў) | |
Род: | ![]() | |
Бацька: | Андронік III | |
Маці: | Ганна Савойская | |
Жонка: | Алена Кантакузін[d] | |
Дзеці: | Андронік IV Палеалог, Мануіл II Палеалог, Феадор I Палеалог, Michael Palaiologos[d], Irene Palaiologina[d] і Andronicus IV Palaeologus, Emperor of Constantinople[d] | |
Іаан V Палеалог (грэч.: Ιωάννης Ε' Παλαιολόγος; 18 чэрвеня 1332, Дыдымотыка — 16 лютага 1391, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з 1341 па 1376 і з 1379 па 1391 годы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын імператара Андроніка III Палеалога і Ганны Савойскай. У юнацтве кіраваў пад апекай імператрыцы-ўдавы Ганны, патрыярха Іаана XIV Калекі і мегадукі Аляксея Апакаўка. У выніку перамогі ў грамадзянскай вайне (1341—1347) імператарам-суправіцелем быў прызнаны Іаан VI Кантакузін, які стаў сваяком Іаана V, выдаўшы за яго сваю дачку Алену. C 1347 па 1354 год кіраваў разам з Іаанам VI.
Адзінаўладным кіраўніком Іаан Палеалог стаў у 1355 годзе, хоць і вымушаны быў змагацца каля трох гадоў з сынам Іаана VI Матфеем, які быў абвешчаны суправіцелем бацькі і каранаваны яшчэ ў 1354 годзе. Туркі тым часам накіравалі ўсе свае высілкі на заваяванне Балканскага паўвострава. У 1357 годзе яны авалодалі Галіпалі, у 1361 годзе — Адрыянопалем, які стаў цэнтрам турэцкіх уладанняў на паўвостраве; у 1368 годзе султану Мураду I падпарадкавалася Ніса (загараднае рэзідэнцыя імператараў), і туркі апынуліся ўжо пад сценамі Канстанцінопаля. Пад ціскам акалічнасцей Іаан Палеалог паехаў у Рым, дзе ўрачыста вызнаваў веру па лацінскім абрадзе; тым не менш дапамогі з Захаду не прыйшло. На шляху назад Іаан быў затрыманы ў Венецыі за даўгі да таго часу, пакуль не былі высланы грошы з Канстанцінопаля. З прычыны няўдач на Захадзе Іаан Палеалог пагадзіўся ў 1373 годзе стаць даннікам і васалам султана. Гэта не перашкодзіла, аднак, туркам авалодаць Фесалонікамі (Салунню) і дапамагчы ў 1376 годзе Андроніку IV адняць у бацькі прастол: Іаан Палеалог разам з астатнімі яго сынамі быў кінуты ў турму.
Праз тры гады Іаан Палеалог вызваліўся з няволі, абавязаўшыся павялічыць штогадовую даніну туркам і ўтрымліваць іх дапаможны атрад у 12 тысяч чалавек. Новы асманскі султан Баязет I запатрабаваў ад Іаана знішчэння зноў адбудаваных умацаванняў Канстанцінопаля. Праз некалькі дзён пасля выканання гэтага патрабавання Іаан Палеалог памёр.
Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
Іаан V ажаніўся з Аленай Кантакузін, дачкой свайго суправіцеля Іаана VI. У шлюбе нарадзіліся:
- Андронік IV — візантыйскі імператар 1376—1379
- Мануіл II Палеалог — візантыйскі імператар 1391—1425
- Міхаіл
- Феадор I Палеалог — дэспат Марэі
- Ірына — жонка свайго кузена Халіля, сына султана Архана і Феадоры Кантакузін.
Зноскі
- ↑ Сказкин, 1967, Том 3, глава 10
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дашков С. Б. Императоры Византии. — М.: Издательский дом «Красная площадь», 1997. — ISBN 5-87305-002-3.
- Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М.: Вече, 1999. — 656 с. — ISBN 5-7838-0342-1.
- Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель Науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. — Т. 11 (Излучение плазмы — Исламский фронт спасения). — М.: Большая Российская энциклопедия, 2008. — С. 509. — ISBN 978-5-85270-342-2 (Т. 11).
- Сказкин, Сергей Данилович. История Византии. — Москва: Наука, 1967. — Т. 3. — 508 с.