Фелікс Вейнгартнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фелікс Вейнгартнер
Nicola Perscheid - Felix von Weingartner um 1914.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1863(1863-06-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1942(1942-05-07)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, піяніст, музыказнавец, пісьменнік
Інструменты фартэпіяна
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Фелікс Вейнгартнер

Фелікс Вейнгартнер (ням.: Felix Weingartner, 2 чэрвеня 1863, Зара, Далмацыя — 7 мая 1942, Вінтэртур) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар і музычны пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Музычную адукацыю атрымаў у Грацы і ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1881—1883). У 1883 годзе дэбютаваў як дырыжор. Пасля ўдасканалення ў Ф. Ліста ў Веймары, у 1884—1903 і 1912—1919 гг. — оперны і канцэртны дырыжор ў многіх гарадах Германіі. З 1908 г. жыў у Вене. Дырэктар Венскай оперы (да 1911 г.) і кіраўнік сімфанічнага аркестра філармоніі (да 1927), у 1919—1924 гг. дырэктар Народнай оперы. У 1927—1933 гг. кіраўнік Кансерваторыі і дырыжор у Базелі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ф. Вейнгартнер — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкай дырыжорскай школы. Яго мастацтва адрознівалася класічнай завершанасцю і яркім праяўленнем інтэлектуальнага пачатку. Вейнгартнер — выбітны інтэрпрэтатар музыкі Л. Бетховена, Г. Берліёза, Р. Вагнера, П. І. Чайкоўскага, А. П. Барадзіна. Аўтар музычных твораў, у тым ліку, 8 опер і 7 сімфоній.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Felix Weingartner // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Felix Weingartner // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11863027X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11863027X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]