Феліцыян Тышкевіч (чашнік кіеўскі)
Феліцыян Тышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1609 |
||||||
Смерць |
15 жніўня 1649 |
||||||
Род | Тышкевічы | ||||||
Бацька | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
Маці | Соф’я з Вішнявецкіх[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза Аляксандра з Сапегаў[d][1][2] | ||||||
Званне | рэгіментар |
Феліцыян Тышкевіч (1609, Лагойск — 15 жніўня 1649, Зборыў) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік кіеўскі (1644—1649), староста жыжмарскі, трабскі і рэжыцкі, палкоўнік каралеўскі, рэгіментар войск Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на Сойм Рэчы Паспалітай 1640 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын ваяводы берасцейскага Яна Яўстаха Тышкевіча і яго першай жонкі Сафіі Вішнявецкай, дачкі чаркаскага старосты Міхала Вішнявецкага. Меў братоў маршалка надворнага літоўскага Антонія Яна, падкаморага берасцейскага Казіміра, біскупа віленскага Юрыя і ваяводы чарнігаўскага Крыштафа.
Нарадзіўся ў 1609 годзе ў Лагойску.
Загінуў у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе .
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1644 ажаніўся з Тэрэзай Сапегай, дачкой кашталяна віленскага Мікалая Сапегі.
Меў аднаго сына:
- Мікалай Тышкевіч (1650 — ?)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 76. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6