Антоні Ян Тышкевіч
| Антоні Ян Тышкевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Пац | ||||||
| Пераемнік | Багуслаў Юрый Слушка | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Казімір Леў Сапега | ||||||
| Пераемнік | Крыштаф Завіша | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Абрамовіч | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Жыжэмскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1609 |
||||||
| Смерць | 23 чэрвеня 1649[1] | ||||||
| Род | Тышкевічы | ||||||
| Бацька | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
| Маці | Соф’я з Вішнявецкіх[d] | ||||||
| Жонка | Крысціна са Швыкоўскіх[d] | ||||||
| Дзеці | Уладзіслаў Тышкевіч, Н з Тышкевічаў[d], Алена з Тышкевічаў[d][2] і Кацярына з Тышкевічаў[d] | ||||||
Антоні Ян Тышкевіч (1609, Лагойск — 23 чэрвеня 1649) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Чашнік вялікі літоўскі (1640), падскарбі надворны літоўскі (1640—1645), маршалак надворны літоўскі (1645—1649), староста вількамірскі, адміністратар Берасцейскай эканоміі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, старэйшы сын ваяводы берасцейскага Яна Яўстаха Тышкевіча і яго першай жонкі Сафіі Вішнявецкай, дачкі чаркаскага старосты Міхала Вішнявецкага. Меў братоў падкаморага берасцейскага Казіміра, біскупа віленскага Юрыя, ваяводу чарнігаўскага Крыштафа і чашніка кіеўскага Феліцыяна.
Нарадзіўся ў Лагойску ў 1609 годзе, рана страціў маці.
Ажаніўся з Хрысцінай Швыкоўскай, меў аднаго сына:
- Уладзіслаў Тышкевіч (1644—1684) — крайчы вялікі літоўскі (1676—1684)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1640 годзе назначаны чашнікам вялікім літоўскім, у тым жа годзе атрымаў пасаду падскарбія надворнага літоўскага.
У 1645 годзе назначаны маршалкам надворным літоўскім.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 180.
- ↑ Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 203. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антоні Ян Тышкевіч