Фернан Кнопф
| Фернан Кнопф | |
|---|---|
| фр.: Fernand Khnopff | |
| | |
| Дата нараджэння | 12 верасня 1858[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 12 лістапада 1921[1][2][…] (63 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, скульптар, фатограф, мастацкі крытык, экслібрысіст, літограф, ілюстратар, рысавальшчык, акварэліст, майстар афорту, пастэліст |
| Жанр | партрэт |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | сімвалізм[7][8] |
| Член у | |
Ферна́н Кнопф (фр. Fernand Khnopff, поўнае імя Фернан-Эдман-Жан-Мары Кнопф, 12 верасня 1858, Дэндэрмондэ, Усходняя Фландрыя — 12 лістапада 1921, Брусель) — бельгійскі мастак, графік, скульптар і мастацтвазнаўца, галоўны прадстаўнік бельгійскага сімвалізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Кнопфа быў суддзёй у Бругэ, належаў да арыстакратычнай аўстрыйскай сям’і, якая перасялілася ў Бельгію ў XVI стагоддзі. Кнопф вырас у Бругэ, пазней пераехаў з бацькамі ў Брусель і па патрабаванні свайго бацькі спачатку вывучаў юрыспрудэнцыю ў Брусельскім вольным універсітэце, але неўзабаве перавёўся ў брусельскую Акадэмію мастацтваў, дзе і пачалася яго кар’ера як пейзажыста і партрэтыста. Яго настаўнікам быў Ксаўе Мелеры.
У 1877 годзе ён пабываў у Парыжы, дзе на яго вялікае ўражанне зрабіў Эжэн Дэлакруа. У Англіі ён пазнаёміўся з прерафаэлітамі, якія аказалі вялікі ўплыў на яго стыль — Бёрн-Джонс, Расеці, Уотс.
У 1878 годзе на Сусветнай выставе ў Парыжы ён пазнаёміўся з мастаком Гюставам Маро і ў далейшым звярнуўся да сімвалізму. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Таварыства XX.
Зноскі
- 1 2 Fernand Khnopff
- 1 2 Fernand Khnopff — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Union List of Artist Names Праверана 12 снежня 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
- ↑ RKDartists Праверана 13 чэрвеня 2020.
- ↑ Fernand Khnopff // Photographers' Identities Catalog Праверана 19 снежня 2020.
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979.
- ↑ RKDartists