Дантэ Габрыэл Расеці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дантэ Габрыэл Расеці
Dante Gabriel Rossetti
Фатаграфія
Партрэт пэндзля Джорджа Фрэдэрыка Уотса
Імя пры нараджэнні:

Габрыэл Чарльз Дантэ Расеці

Дата нараджэння:

12 мая 1828(1828-05-12)

Месца нараджэння:

Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі

Дата смерці:

9 красавіка 1882(1882-04-09) (53 гады)

Месца смерці:

Барчынгтан-он-Сі[d], Birchington[d], Танет[d], Кент[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[1]

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Бацька:

Gabriele Rossetti[d]

Маці:

Frances Polidori[d]

Жонка:

Elizabeth Siddal[d]

Род дзейнасці:

паэт, ілюстратар, мастак, перакладчык

Вучоба:

King's College School[d]
Каралеўская акадэмія мастацтваў

Стыль:

прэрафаэлітызм

Вядомыя працы:

Дабравешчанне
Beata Beatrix

Подпіс:

Dante Gabriel Rosetti signature.svg

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Дантэ Габрыэл Расеці (англ.: Dante Gabriel Rossetti, сапр. імя Габрыэл Чарлз Дантэ; 12 мая 1828, Лондан — 9 красавіка 1882) — англійскі жывапісец і паэт.

Вучыўся ў Лондане ў рысавальнай школе Х. Сэса (з 1843 г.), у Акадэміі мастацтваў (з 1845 г.), пазней у М. Браўна.

Адзін з заснавальнікаў «Брацтва прэрафаэлітаў» (гл. Прэрафаэліты). Адхіляў «вульгарны празаізм» у тагачасным мастацтве, шукаў тэмы і сюжэты ў мастацтве італьянскіх прымітываў і паэзіі італьянскага сярэдневякоўя, Ранняга Адраджэння (асабліва ў Дантэ), сярэдневяковых легендах і хроніках, творах англійскіх рамантыкаў, надаваў вобразам адчувальна-пачуццёвы характар і містычную афарбоўку. Жывапісныя работы вызначаюцца парадаксальным спалучэннем інтэнсіўнасці пачуццяў гераінь (пісаў выключна жаночыя персанажы) і знешняй статычнасці, скаванасці поз і жэстаў; аб'яднаннем аб'ёмна выпісаных фігур з умоўным дэкаратыўным фонам (часта ўзор з лісця і кветак); яркай паліхроміяй і тонкай лінеарнасцю кампазіцый, якія папярэднічалі стылю мадэрн: «Дзяцінства Марыі» (1849), «Дабравешчанне» (1850), «Беата Беатрыкс» (1863), «Каханая» (1865—1866), «Сон Дантэ» (1870—1871) і інш. Размаляваў хол Оксфардскага таварыства ў Лондане (1857), афармляў кнігі, рабіў эскізы вітражоў і пано (з У. Морысам).

Літаратурным творам уласцівы жыццёвасць і пераканаўчасць вобразаў, пластычнасць мовы, дакладнасць метафар, нечаканасць асацыяцый і сакавітасць дэталей: зборнікі «Вершы» (1870), «Балады і санеты» (т. 1—2, 1881). Аўтар п'есы «Трагедыя караля», філасофскай паэмы «Цяжар Ніневіі» (1856) і інш., перакладаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

I. Collected works, 2 vv., 1886; Letters, 2 vv., 1895; Preraphaelite diaries a. letters, 1900; Letters to his publisher, F. S. Ellis, L., 1928.

II. Swinburne A. C., Essays a. studies, 1875; Sharp W., D. G. Rossetti, 1882; Hamilton W., The aesthetic movement in England, 1882; Pater W., D. G. Rossetti (the English poets, ed. Ward, v. IV), 1883; Knight J., Life of D. G. Rossetti, 1887 (с библиограф.); Benson A. C., D. G. Rossetti (English men of letters), 1904; Brooke S. A., A study of Clough Arnold, Rossetti a. Morris, 1908; Boas F. S., Rossetti a. his poetry, 1914; Dupré H., Un italien d'Angleterre, P., 1921; Caine H., Recollections of Rossetti, 1928, Bachschmidt F. W., Das italienische Element in D. G. Rossetti, Münster Diss., Breslau, 1930; Klenk H., Nachwirkung D. G. Rossettis, Erlanger Diss., 1932; Waller R. D., The Rossetti Family, 1824—1854, 1932; Klinnert A., D. G. Rossetti u. St. George, Diss., Würzburg, 1933. Венгерова З., Собр. сочин., т. I., СПБ., 1913, Д. Г. Россетти.

III. Rossetti W. M., Bibliography of the works of D. G. Rossetti, 1905.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]