Жан-Анарэ Фраганар
| Жан-Анарэ Фраганар | |
|---|---|
| фр.: Jean-Honoré Fragonard | |
| Аўтапартрэт | |
| Дата нараджэння | 5 красавіка 1732[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 жніўня 1806[5][6][…] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Marie-Anne Fragonard[d][8] |
| Дзеці | Аляксандр-Эварыст Фраганар[d] |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, рысавальшчык, ілюстратар |
| Жанр | жывапісец, гравёр |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | Ракако |
| Уплыў | Жан Батыст Шардэн і Франсуа Бушэ |
| Уплыў на | Jean-Baptiste-Pierre Le Brun[d] |
| Узнагароды |
Рымская прэмія[d] (1752) |
Жан-Анарэ́ Фрагана́р (фр.: Jean-Honoré Fragonard, 5 красавіка 1732 — 22 жніўня 1806) — французскі жывапісец і гравёр. Працаваў у стылі ракако. Стварыў больш за 550 карцін (не лічачы рысункаў і гравюр).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перш вучань Жан Батыста Шардэна, а потым Франсуа Бушэ. У 1752 за карціну «Ахвярапрынашэнне Іераваама» атрымаў Вялікую Рымскую прэмію і адправіўся ў Рым. У Рыме значны ўплыў аказалі на яго італьянскія майстры XVII стагоддзя Бароча, Салімена, П’етра да Картона і асабліва Цьепала. Пасябраваўшы тут з жывапісцам Юберам Раберам, ён зрабіў разам з ім і з таленавітым аматарам мастацтва Сен-Нонам паездку на поўдзень Італіі. Плодам гэтай паездкі было выданне тома «Voyage de Naples et de Sicile», у якім большасць рысункаў гравіравана Фраганарам. Па вяртанні ў Парыж ён выставіў у салоне 1765 г. карціну «Смерць Карэза» (знаходзіцца ў Луўрскім музеі ў Парыжы), за якую каралеўская акадэмія мастацтваў прыняла яго ў свае члены.

Аднак неўзабаве пасля таго ён кінуў гістарычны род жывапісу і, падпарадкаваўшыся густу таго часу, стаў пісаць ідэалістычныя жанры і пастаралі ў духу Вато і Бушэ, сцэны інтымнага жыцця пікантнага, часам бессаромна-эратычнага зместу, дэкаратыўныя пано, партрэты, мініяцюры, акварэлі, пастэлі і час ад часу займацца афортным гравіраваннем. Яго творы ўвайшлі ў вялікую моду і прадаваліся па высокім кошце, дзякуючы чаму ён паспеў узбагаціцца. Але рэвалюцыя разарыла яго, а класіцызм, паселены ў французскім мастацтве Ж.-Л. Давідам, пазбавіў яго ранейшай папулярнасці.
У 1793 годзе Фраганар з’ехаў з Парыжа ў Грас. На пачатку XIX стагоддзя ён вярнуўся ў Парыж, дзе памёр у 1806 годзе, амаль цалкам забыты.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Арэлі» («Шчаслівая выпадковасць катання на арэлях») (1767—1768)
- «Жаданае імгненне»
- «Пацалунак употай» (1780-я)
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Itaú Cultural Jean-Honoré Fragonard // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ F.J.B. Watson Jean-Honoré Fragonard // Encyclopædia Britannica
- ↑ abART
- ↑ Jean Honoré Fragonard
- ↑ Jean-Honoré Fragonard — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Union List of Artist Names — 2020. Праверана 21 мая 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Baron Roger Portalis. Honoré Fragonard, sa vie et son oeuvre. — Paris, 1888. (фр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан-Анарэ Фраганар