Францішак Ксаверый Несялоўскі
Францішак Ксаверый Несялоўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 18 снежня 1771[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 1845[1] (73 гады) ці 15 верасня 1843[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Юзаф Несялоўскі |
Маці | Кацярына з Масальскіх[d] |
Жонка | Вікторыя з Радзівілаў[d][3] і Соф’я Аляксандра з Пацаў[d][2] |
Грамадзянства | |
Званне | брыгадны генерал |
Камандаваў | 6-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Францішак Ксаверый Несялоўскі (18 снежня 1771, Ляхавічы, Новагародскі павет — 15 верасня 1845) — літоўскі і польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Несялоўскіх герба «Кошбак», сын апошняга ваяводы новагародскага Юзафа Несялоўскага і Катажыны Масальскай.
У 1785—1788 гадах навучаўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вільні. З 1788 года палкоўнік і камандзір 6-га палка пяхоты войск ВКЛ. У вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года ўдзельнічаў у баях з расійскімі войскамі пад Берасцем, узнагароджаны крыжам «Virtuti Militari». Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі сышоў у адстаўку.
Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Вызначыўся са сваім рэгіментам 7 мая 1794 года ў бітве пад Палянамі (каля Ашмян), у чэрвені — ліпені ў рэйдзе па Курляндыі. Атрымаў ад правадыра паўстання генеральскі чын. У верасні 1794 года трапіў у палон. У Гродне расійскі генерал Рапнін у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, але Несялоўскі не пайшоў на кампраміс.
Вызвалены з’ехаў у Германію. Вярнуўся на Бацькаўшчыну ў 1796 годзе. У 1798 годзе абвінавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання і зняволены ў Вільні. Пасля вызвалення падтрымаў план А. Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад пратэктаратам Расіі. З 1807 года з складзе судова-адміністрацыйнай камісіі Віленскага ўніверсітэта.
У 1812 годзе падтрымаў Напалеона, уведзены ім у склад Ваеннага камітэта ў Вільні. Пазней у званні генерала брыгады прызначаны інспектарам пяхоты арміі і паспалітага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай арміяй адступіў за мяжу.
У 1814 годзе пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткі і выехаў у Польшчу. У арміі Каралеўства Польскага камандаваў пяхотнай брыгадай, у 1817 годзе сышоў у адстаўку. У 1830 годзе абраны паслом на сойм Каралеўства Польскага. Прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў — намеснік губернатара Варшавы, камандзір брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны падчас спробы ўцёкаў у Прусію і дэпартаваны ў Волагду.
Вызвалены ў 1833 годзе, Францішак вярнуўся ў свой маёнтак на Літве. Пахаваны парафіяльным касцёле ў Рыбітвах.
Зноскі
- ↑ а б Franciszek Ksawery Niesiołowski h. Korzbok // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 311. — 377 с.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- НЕСЯЛОЎСКІ Францішак Ксаверы // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 18 снежня
- Нарадзіліся ў 1771 годзе
- Нарадзіліся ў Ляхавічах
- Памерлі 15 верасня
- Памерлі ў 1845 годзе
- Памерлі ў 1843 годзе
- Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Люблінскім ваяводстве
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Несялоўскія
- Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
- Удзельнікі паўстання 1794 года
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Удзельнікі вайны 1812 года
- Генералы Рэчы Паспалітай