Францішак Марыя Ланцы
Францішак Марыя Ланцы | |
Імя пры нараджэнні: | Francesco Maria Lanci |
---|---|
Дата нараджэння: | 1799[1][2] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 12 лістапада 1875 |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | архітэктар |
Член у | |
![]() |
Франці́шак Мары́я Ла́нцы (італ.: Francesco Maria Lanci, польск.: Franciszek Maria Lanci; 1799, Фана, Італія — 1875, Варшава, Польшча) — архітэктар, італьянец па паходжанні, які з другой чвэрці ХІХ ст. стала працаваў на землях былой Рэчы Паспалітай.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся ў рымскай Акадэміі святога Лукі. Атрымаў залаты медаль за дыпломную працу — праект рэстаўрацыі рымскага касцёла «Санта-Марыя-ін-Арачэлі». У маладым веку стаў ганаровым прафесарам Акадэміі.
У 1825 годзе па запрашэнні Станіслава Малахоўскага[pl] прыехаў у Польшчу дзеля перабудовы родавай рэзідэнцыі ў Конскіх.
Каля 1830 года займаўся адбудовай касцёла св. Ядвігі ў Пемпова, якому надаў рысы англійскай готыкі. Пасля атрымаў запыт на праект перабудову замку на Вавелі, аднак з-за выбуху паўстання праект не быў рэалізаваны. У Кракаве Ланцы разам з разбяром Паола Філіпі спраекціраваў саркафаг Тадэвуша Касцюшкі.
У 1836—1840 на замову Эдварда Рачынскага спраектаваў і пабудаваў Залатую капліцу[pl] ў Познані.
У 1844 прыбыў у Варшаву. На замову Аўгуста Патоцкага пашырыў левае крыло палацу ў Вілянаве.
Каля 1863 года з-за частковай страты зроку спыніў прыём замоў.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаўся праектаваннем будынкаў рознага прызначэння: палацаў, касцёлаў, гарадскіх жылых і адміністрацыйных збудаванняў, гаспадарчых пабудоў, корчмаў, капліц, мастоў і іншага. Працаваў у архітэктурнай плыні гістарызму. З 40-х гадоў ХІХ ст. пачынае цікавіцца рэнесансам і развіваць неарэнесансны кірунак у межах плыні гістарызму. Найбольш вядомым тыпам збудаванняў гэтага кірунку сталі сельскія вілы (напрыклад Пружанскі палацык).
Архітэктар стварыў вялікую колькасць праектаў, большасць з якіх засталася на паперы.
Спіс работ Францішка Марыі Ланцы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Паўла Гергоні[5]:
- 1825 — Класічная егіпецкая аранжарэя ў Конскіх, Польшча (для Малахоўскіх)
- 1825 — Перабудова гатычнага касцёла ў Конскіх (для Малахоўскіх)
- 1825 — Аранжарэя ў Бялачаве
- 1830 — Перабудова касцёла св. Ядвігі ў Пенпове
- 1830 — Перабудова капліцы Патоцкіх у кафедры на Вавелі
- 1830 — Праект грабніцы Тадэвуша Касцюшкі ў крыпце св. Леанарда на Вавелі
- 1834 — Перабудова замка ў Бендзіне (для Эдварла Рачыньскага)
- 1835 — Перабудова замка ў Загужанах
- 1835 — Перабудова замка ў Осеку
- 1835 — Палацык у Гродцы (для Цеханоўскіх)
- 1836 — Перабудова замка ў Затары (для Маўрыцыя Патоцкага)
- 1836 — Дабудова неагатычнай крыпты ў касцёле ў Затары
- 1836 — Залатая капліца ў кафедры ў Познані (для Эдварда Рачыньскага)
- 1836 — Перабудова палаца Скшыньскіх у Загужанах
- 1840 — Публічныя будынкі ў Дамброве Гурнічнай
- 1840 — Палац у Парэнбе Велькай каля Асвенцыма (для Вінцэнта Баброўскага)
- 1845 — Касцёл у Баркавіцах (супольна з Генрыкам Марконі)
- 1846 — Карчма ў Служаве (Варшава)
- 1846 — Перабудова касцёла св. Катажыны ў Варшаве на Служаве
- 1847 — Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесце, 17 у Варшаве
- 1848 — Перабудова палаца ў Фалентах каля Варшавы
- 1848 — Перабудова паўночнага крыла палаца ў Вілянаве (Варшава) (для Патоцкіх)
- 1848 — Гаспадарчыя пабудовы ў Вілянаве
- 1850 — Палац у Кжышовіцах (для Патоцкіх)
- 1850 — Палац Познанскіх (Лесера) па Алеі Уяздоўскіх, 8 у Варшаве
- 1850 — Перабудова палацыку ва Урсынаве (Варшава)
- 1852 — Ратуша ў Міжрэччы
- 1852 — Палац Патоцкіх у Міжрэччы
- 1858 — Надмагільны помнік Эльжбеты Урбаноўскай на Паванзках у Варшаве
- 1860 — Дом Крашэўскага па вуліцы Макатоўскай, 48 у Варшаве
- 1865 — Касцёл у Хатомаве
Таксама існуе меркаванне, што працай Францішка Марыі Ланцы з’яўляецца Пружанскі палацык. Прамых доказаў, што Ланцы ўдзельнічаў у будаўніцтве палацыку няма, але з’яўляецца фактам тое, што для пабудовы палацыка выкарыстоўваліся тыя самыя асноўныя прыёмы і прынцыпы, якія распрацаваў Ланцы для пабудоў такога роду[6].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
З жонкай Канчэтай Джанкрыстафарай мелі дачку Марыю Арканджэлу (нар. 1811)[7] і сына Вітальда (1829—1892) — таксама архітэктар, працаваў у Польшчы.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121324028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Franciszek Maria Lanci
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121324028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121324028 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ Giergoń, Pawieł Franciszek Maria Lanci (польск.) . Historia sztuki. sztuka.net (17 студзеня 2009). Праверана 29 чэрвеня 2017.
- ↑ Зінчук, Раіса Пружанскі палацык. Пружанскі палацык (8 студзеня 2014). Праверана 29 чэрвеня 2017.
- ↑ Francesco Maria Lanci (англ.) . FamilySearch. Праверана 29 чэрвеня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Raffaella Catini. LANCI, Francesco Maria // Dizionario biografico degli italiani — Istituto dell’Enciclopedia Italiana, 2004. — Т. 63.