Фрыдрых Вільгельм Баўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Вільгельм Баўэр
ням.: Friedrich Wilhelm Bauer
Дата нараджэння 1731(1731)
Месца нараджэння графства Ганау,
Германія
Дата смерці 1783(1783)
Месца смерці Санкт-Пецярбург,
Расійская імперыя
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Званне генерал-кватэрмайстар
Камандаваў Генеральны штаб
Бітвы/войны Бітва пры Ларзе, Бітва пры Кагуле, Бітва ля Рабой Магілы, Руска-турэцкая вайна, 1768—1774
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
У адстаўцы інжынер-гідратэхнік,
архітэктар, картограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм Баўэр (Баўр) (руск.: Фридрих Вильгельм ці Фёдор Вилимович Баур) (17311783) — нямецкі і расійскі ваенны і ваенны інжынер, генерал-інжынер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з шведскіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Райне. З 1757 года служыў у гесэнскай, браўншвейскай і прускай арміях, з 1762 па 1763 гг. — генерал-кватэрмейстр прускай арміі. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне. З 1769 г. перайшоў на расійскую службу, удзельнічаў расійска-турэцкай вайне 17681774 гг. У 1772 г. прызначаны генерал-кватэрмейстрам (начальнікам Генштаба). У 1783 г. быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынернага шляхецкага кадэцкага корпуса.

Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў Дортмундзе, Нарве, Пярнаве. Высунуў праект умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі. У 1780 г. пасля інспекцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзвесці крэпасці ў Полацку, Сянне і Магілёве, і ўзвесці фартэцыі ў Будзілаве, Талачыне, Рагачове, Дрысе, Дынабургу, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў Старым Быхаве. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам крэпасцей не была пабудавана.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]