Фёдар Самойлавіч Калчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Самойлавіч Калчук
Дата нараджэння 15 (27) верасня 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1972(1972-01-03) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Род войскаў пяхота і Чыгуначныя войскі Расійскай Федэрацыі[d]
Званне генерал-маёр
Камандаваў 353rd Rifle Division[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта»
Honoured Rail Worker

Фёдар Самойлавіч Калчук (15 верасня 1894, в. Падлессе, Брэсцкі павет, Расійская імперыя — 3 студзеня 1972, Вінніца, УССР) — ваенны дзеяч, генерал-маёр (1942).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў два класы сельскай школы. 5 студзеня 1915 года прызваны ў Рускую імператарскую армію, накіраваны ў запасны электратэхнічны батальён Валынскага лейб-гвардыі палка ў Петраградзе. У 1916 годзе скончыў вучэбную каманду і быў узведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры. Адпраўлены сувязістам на Паўднёва-Заходні фронт, у баях пад Луцкам атрымаў раненне. Пасля выздараўлення служыў у Петраградскім гарнізоне.

3 красавіка 1917 года ў складзе ганаровага каравула сустракаў У. І. Леніна на Фінляндскім вакзале. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у чырвонагвардзейскі атрад, удзельнічаў у захопе Петраградскай тэлефоннай станцыі, затым працаваў тэлефаністам у Цэнтральным ваенным камісарыяце. З 1918 года — ў Чырвонай арміі. У красавіку ўключаны ў групу Вышэйшай ваеннай інспекцыі Чырвонай арміі на чале з Мікалаем Падвойскім, членам Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. З інспекцыяй выязджаў на Паволжа і Урал.

У канцы мая 1918 года прызначаны камандзірам узвода сувязі ў ваеннай групе камісара Івана Малышава, аднаго з першых паліткамісараў Чырвонай арміі. У канцы чэрвеня 1918 года накіраваны на разведку ў тыл праціўніка — раён гарадоў Міяс — Чалябінск — для ўстанаўлення сувязі з падпольнымі арганізацыямі і асобнымі групамі. У Міясе затрыманы патрулём белых і адпраўлены ў Чалябінскую турму. На станцыі Палятаева збег, наняўся парабкам у вёсцы Хмелеўка. Неўзабаве захварэў на тыф, пасля папраўкі знаходзіўся ў Куртамышы.

У сакавіку 1919 года мабілізаваны ў армію А. В. Калчака і залічаны ў 3-ю сотню палка імя Т. Шаўчэнкі, уключаны ў склад ваенна-рэвалюцыйнага савета і абраны старшынёй рэўкама 3-й сотні. У пачатку мая полк адпраўлены на фронт, але ў раёне станцыі Сарай-Гар Самара-Уфімскай чыгункі 3-я сотня стала ініцыятарам паўстання, падчас якога 3 тыс. салдат перайшлі на бок Чырвонай арміі.

Быў накіраваны ў 216-ы стралковы полк 24-й Сімбірскай Жалезнай стралковай дывізіі камандзірам батальёна. Удзельнічаў у баях супраць калчакаўскай Паўднёвай арміі і паўстанцкіх атрадаў казацтва. У пачатку 1920 года ў якасці памочніка камандзіра 210-га імя У. І. Леніна палка прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе савецка-польскай вайны. У чэрвені быў паранены, пасля лячэння вярнуўся ў свой полк, дзе служыў камандзірам батальёна 214-га, 208-га і 210-га стралковых палкоў, з ліпеня 1922 года — на пасадзе памочніка камандзіра 70-га стралковага палка. У 1921 годзе уступіў у члены РКП(б).

У 1924 годзе скончыў Вышэйшую тактычна-стралковую школу каманднага саставу РСЧА імя Камінтэрну «Стрэл», вярнуўся ў дывізію і прызначаны памочнікам камандзіра па гаспадарчай частцы 71-га стралковага палка. У красавіку 1927 годзе пераведзены на пасаду камандзіра 4-га Туркестанскага стралковага палка 2-й стралковай дывізіі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1931) выконваў абавязкі начальніка вучэбнага аддзела і начальніка штаба Школы ваенных зносін імя М. В. Фрунзе. 2 снежня 1935 года прызначаны на пасаду камандзіра 6-й асобнай эксплуатацыйнай чыгуначнай брыгады ў складзе Асобнай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміі.

28 ліпеня 1938 года быў звольнены з арміі, у жніўні арыштаваны НКУС, знаходзіўся пад следствам, абвінавачваўся ў сувязях з «ворагамі народа». У сакавіку 1939 года Ваенным трыбуналам Амурскай чыгункі асуджаны ўмоўна з двухгадовым выпрабавальным тэрмінам. Знаходзіўся ў запасе, вярнуўся на радзіму, працаваў на Брэсцкай чыгунцы.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў адноўлены ў арміі. У ліпені 1941 года прызначаны на пасаду камандзіра 182-га армейскага запаснога стралковага палка Паўднёвага фронта. У маі 1942 года прызначаны камандзірам 353-й стралковай дывізіі, якая ў складзе 18-й, 12-й і 56-й армій Паўднёвага фронта прымала ўдзел у баявых дзеяннях у перадгор’ях Каўказа, Краснадарскім краі і на Туапсінскім напрамку. 17 лістапада 1942 года было прысвоена званне генерал-маёра.

У складзе 46-й арміі 3-га Украінскага фронта дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Ф. С. Калчука паспяхова дзейнічала ў ходзе Нікапольска-Крыварожскай, Бярэзнегавата-Снігіроўскай і Адэскай наступальных аперацый. За вызначэнне пры вызваленні Днепрадзяржынска 353-яй стралковай дывізіі прысвоена ганаровае найменне «Днепрадзяржынская».

З мая 1944 года быў камандзірам 37-га стралковага корпуса 46-й арміі 3-га Украінскага фронта, у які ўваходзілі 108-я, 163-я, 316-я і 320-я стралковыя дывізіі. Корпус пад яго камандаваннем прымаў удзел у баявых дзеяннях падчас Яска-Кішынёўскай, Дзебрыцэнскай, Будапешцкай і Венскай наступальнай аперацый. Вайну скончыў у Аўстрыі.

Пасля вайны працягваў камандаваць 37-м стралковым корпусам, які быў уключаны ў Прыкарпацкую ваенную акругу. Пасля расфарміравання корпуса ў ліпені 1946 года прызначаны на пасаду намесніка камандзіра 35-га гвардзейскага стралковага корпуса. З лістапада 1950 года быў начальнік 1-га Ваеннага аўтамабільнага вучылішча (з 1960 г. — Разанскае ваеннае аўтамабільнае вучылішча).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава ІІ ступені, ордэнамі Кутузава ІІ ступені, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За абарону Каўказа», «За ўзяцце Будапешта», «За перамогу над Германіяй», знакам «Ганаровы чыгуначнік СССР» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колчук Фёдор Самойлович // Твои сыновья, Беларусь : маршалы, генералы (адмиралы) — белорусы и уроженцы Беларуси в годы Великой Отечественной войны : биографический справочник / [сост.: Б. Д. Долготович, А. А. Коваленя]. Минск, 2019. С. 114—115.
  • Колчук Фёдор Самойлович // Великая Отечественная война : комдивы : военный биографический словарь. Москва, 2015. Т. 4. С. 322—324.
  • Колчук Фёдор Самойлович // Великая Отечественная война : комкоры : военный биографический словарь / под общ. ред. М. Г. Вожакина. Москва ; Жуковский, 2006. Т. 1. С. 276—278.
  • Колчук Фёдор Самойлович // Долготович, Б. Д. Военачальники земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2005. С. 129.