Форт-дэ-Франс
| Горад | |||
| Форт-дэ-Франс | |||
|---|---|---|---|
| Fort-de-France | |||
|
|||
| 14°36′ пн. ш. 61°05′ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Заморскі рэгіён | Марцініка | ||
| Кіраўнік | Дзідзье Лагуэр[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 0 ± 1 м | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 97203[2] і 97234[2] | ||
|
|
|||
| fortdefrance.fr (фр.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Фо́рт-дэ-Фра́нс (фр.: Fort-de-France) — сталіца французскага заморскага дэпартамента Марцініка, якая знаходзіцца на заходнім узбярэжжы вострава над затокай Форт-дэ-Франс. Гэта самы вялікі французскі горад у Цэнтральнай Амерыцы, насельніцтва налічвае 134,7 тысяч чалавек.
У ХVII стагоддзі французскія паселішчы на выспе Марцініка знаходзіліся на яе заходнім узбярэжжы. Самае вялікае паселішча Форт-Роял было заснаванае ў 1672 годзе, пазней назва была змененая на Форт-дэ-Франс. Форт, заснаваны пры ўваходзе ў самы вялікі заліў вострава, знаходзіўся ў зручным абаронным становішчы, якое дазваляла яму адбіваць атакі як піратаў, так і галандскіх і англійскіх заваёўнікаў.
Але горад, абкружаны балотамі, часта пакутаваў ад малярыі. У ХІХ стагоддзі, у 1839 годзе адбылося моцнае землетрасенне, а ў 1890 годзе пажар, які амаль поўнасцю знішчыў горад, у 1891 годзе горад пацярпеў ад урагану. Нягледзячы на гэта, Форт-дэ-Франс заставаўся адміністрацыйным і ваенным цэнтрам Марцінікі. Да вывяржэння вулкана ў 1902 годзе гандлёвым цэнтрам вострава заставаўся Сент-Пэрэ, але, пасля амаль поўнага яго знішчэння, гандаль перамясціўся ў Форт-дэ-Франс.
У нашы дні Форт-дэ-Франс — гэта галоўны эканамічны і адміністрацыйны цэнтр вострава, тут знаходзіцца галоўны порт дэпартаменту. У горадзе сканцэнтравана большая частка прамысловых прадпрыемстваў Марцінікі. Акрамя таго, у горадзе знаходзіцца адна з асноўных ваенна-марскіх базаў Францыі ў Карыбскім моры.
У горадзе атрымаў развіццё турызм. Асноўнымі турыстычнымі аб’ектамі сталі былыя ваенныя форты XVIII і XIX стагоддзяў: Дэсокс, Тартэнсон і Гербо. Важнай турыстычнай каштоўнасцю з’яўляецца помнік Жазэфіне, жонцы Напалеона.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Патрык Шамуазо, пісьменнік
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.
- 1 2 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- 1 2 3 4 5 Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ https://insee.fr/fr/statistiques/2874200?sommaire=2874226&geo=UU2010-9B601
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Форт-дэ-Франс
