Піліп Андрэевіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Філіп Андрэевіч Іваноў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Піліп Іваноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Піліп Андрэевіч Іваноў
Нарадзіўся 21 ліпеня 1990(1990-07-21)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 196 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 21
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2011 Беларусь Дынама (Мінск) 5 (0)
2012 Беларусь Гомель 0 (0)
2012 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 12 (5)
2013 Беларусь Віцебск 14 (7)
2013 Беларусь Дынама-Брэст 5 (0)
2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 5 (0)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 9 (0)
2015 — 2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 82 (22)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 25 (4)
2019 Беларусь Мінск 6 (1)
2019 — Беларусь Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (0)
2010 — 2012 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014.

Піліп Андрэевіч Іваноў (нар. 21 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубліруючы склад. У сакавіку 2012 года пакінуў «Дынама» і перайшоў у «Гомель», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 года разарваў кантракт з гомельскім клубам[2], а ў жніўні стаў іграком мінскага клуба СКВІЧ.

У лютым 2013 года перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клуба, але пасля з’яўлення ў Віцебску фінансавых праблем у жніўні 2013 года папоўніў склад брэсцкага «Дынама». У «Дынама» не здолеў замацавацца ў аснове і ў снежні 2013 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны.

Са студзеня 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[3], у выніку ў сакавіку 2014 года папоўніў склад гэтага клуба[4]. У «Шахцёры» гуляў у асноўным за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У канцы жніўня 2014 года папоўніў склад першалігавай «Іслачы»[6]. Згуляў за гэты клуб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7].

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», з якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Стаў адным з лідараў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды, стаў звычайна выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[9].

29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[10] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[12]. У першым жа матчы пасля вяртання, 20 жніўня 2017 года супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клубу атрымаць перамогу з лікам 3:2.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[13]. Спачатку ў пераважна выхадзіў на замену, аднак з ліпеня 2018 года, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Алксандра Макася, стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[14]. Тым не менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт з мінчанамі[15], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў разарваны[16].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Мінска»[17]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[18].

У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Дынама»[19].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама Беларусь 9 0
2008 дубль Дынама Беларусь 13 2
2009 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2010 Д1 Дынама Беларусь 1 0
2011 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2012 (1) Д1 Гомель Беларусь 0 0
2012 (2) Д2 СКВІЧ Беларусь 12 5
2013 (1) Д2 Віцебск Беларусь 14 7
2013 (2) Д1 Дынама-Брэст Беларусь 5 0
2014 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 5 0
2014 (2) Д2 Іслач Беларусь 9 0
2015 Д2 Крумкачы Беларусь 29 14
2016 Д1 Крумкачы Беларусь 27 2
2017 Д1 Крумкачы Беларусь 26 6
2018 Д1 Дынама Беларусь 25 4
2019 (1) Д1 Мінск Беларусь 6 1

Зноскі

  1. Filipp Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Гомель" расстался с Филиппом Ивановым
  3. Рыжко, Иванов, Бушман, Ярославский и Пидвирный на просмотре в "Шахтере"
  4. Футбол. Встреча "Шахтера" с болельщиками. В поисках стульев
  5. «Шахтер» расторг контракт с Филиппом Ивановым
  6. Нападающий "Шахтера" перешел в "Ислочь"
  7. Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована"
  8. «Крумкачы» подписали контракты с Филиппом Иванов и Ильей Пуховым
  9. Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами"
  10. Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
  11. Филипп Иванов расторг соглашение с "Крумкачами"
  12. Филипп Иванов вновь в составе ФК "Крумкачы"
  13. Филипп Иванов подписал контракт с минским "Динамо"
  14. Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское "Динамо"
  15. Минское "Динамо" сообщило о возвращении Филиппа Иванова
  16. Минское "Динамо" спустя две недели после подписания контракта, объявило о расставании с Филиппом Ивановым
  17. Филипп Иванов стал игроком "Минска"
  18. "Минск" расстался с Филиппом Ивановым
  19. Филипп Иванов вернулся в минское "Динамо"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]