Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Макась

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Макась)
Футбол
Аляксандр Макась
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Іванавіч Макась
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1991(1991-10-08)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 54 (19)
2007   Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 1 (0)
2012—2015 Беларусь Мінск 74 (19)
2013   Беларусь Мінск-2 10 (2)
2016 Казахстан Атырау 24 (1)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 21 (4)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (2)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 46 (19)
2021 Літва Судува (Марыямпале) 26 (5)
2022 Беларусь Гомель 28 (8)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2023— Беларусь Іслач (Мінскі раён) 12 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
2015 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2015

Аляксандр Макась (нар. 8 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец спартыўнай школы мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаванага ў «Партызан»). З 2009 года выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010. У сезоне 2011 дапамог мінчанам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», але не змог замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2013 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Мінск.

Сезон 2013 пачаў у складзе фарм-клуба «Мінск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноў не змог замацавацца ў аснове. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».

У сезоне 2014, пасля зыходу з клуба Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, стаў нарэшце асноўным нападнікам мінчан. Паспяхова праявіў сябе ў гэтай ролі, забіўшы за сезон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Мікалая Януша. У снежні 2015 года разарваў кантракт з «Мінскам»[4].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у казахстанскі «Іртыш»[5]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракта і накіраваўся ў стан іншага клуба з Казахстана — «Атырау»[6], з якім неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У сезоне 2016 забіў толькі 1 гол у 24 матчах за «Атырау».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[8]. Пачынаў сезон у якасці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазней стаў часцей толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазней у сувязі з траўмамі стаў часцей выхадзіць на замену.

У снежні 2018 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[11] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[12], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. З мая па ліпень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярняў месца ў стартаым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[13]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.

У лютым 2021 года перайшоў у літоўскі клуб «Судува»[14], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену, разам з камандай выйграў сярэбраныя медалі чэмпіянату Літвы. У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем»[15], дзе замацаваўся ў аснове, у сезоне 2022 адзначыўся 8 галамі ў чэмпіянаце і 2 галамі ў Кубку Беларусі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб[16].

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[17]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб па пагадненні бакоў[18] і далучыўся да «Іслачы»[19]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[20].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[21]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[22].

  1. Aleksandr Makas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Makas // FBref
  3. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-makas/
  4. Александр Макась покинул "Минск" (руск.). football.by (23 снежня 2015). Праверана 2 лютага 2024.
  5. Макась проходит просмотр в «Иртыше» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау" (руск.). football.by (16 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  7. Александр Макась подписал контракт с "Атырау" (руск.). football.by (29 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  8. Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  10. Макась стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (23 лютага 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  11. Макась покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  12. Александр Макась пополнил ряды "Ислочи" (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  13. Макась продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (23 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
  14. Александр Макась стал игроком литовской "Судувы" (руск.). football.by (3 лютага 2021). Праверана 2 лютага 2024.
  15. Ануфриев и Макась перешли в "Гомель". Литвяков на очереди? (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  16. Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  17. Александр Макась подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
  18. Макась пополнил список игроков, покинувших брестское "Динамо" (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
  19. Пятый бомбардир в истории "Ислочи" вернулся в пристоличный клуб (руск.). football.by (25 ліпеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
  20. "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
  21. Форвард "Минска" Александр Макась вызван в сборную вместо травмированного Максима Жаверчика (руск.). football.by (23 сакавіка 2015). Праверана 2 лютага 2024.
  22. Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной (руск.). football.by (30 сакавіка 2015). Праверана 2 лютага 2024.