Філіп Дзібвіг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Філіп Дзібвіг
англ.: Philip H. Dybvig
Дата нараджэння 22 мая 1955(1955-05-22) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка[d], банкаўская справа[d][2], фінансы[2] і эканоміка[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Стывен Рос[d][4]
Узнагароды

Філіп Х. Дзібвіг (англ.: Philip H. Dybvig, нар. 22 мая 1955) — амерыканскі эканаміст. З’яўляецца прафесарам банкаўскай справы і фінансаў у бізнес-школе Оліна Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе. Быў ганараваны прэміяй па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2022 года разам з Бэнам Бернанке і Дугласам Даймандам за даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў.

Спецыялізуецца на ацэнцы актываў, інвестыцыях і карпаратыўным кіраванні[5]. Раней ён быў прафесарам Ельскага ўніверсітэта і дацэнтам Прынстанскага ўніверсітэта. Дзібвіг быў прэзідэнтам Заходняй фінансавай асацыяцыі з 2002 па 2003 гады, а таксама быў рэдактарам і памочнікам рэдактара некалькіх часопісаў, уключаючы Review of Financial Studies, Journal of Economic Theory, Finance and Stochastics, Journal of Finance, Journal of Financial Intermediation, Journal of Financial and Quantitative Analysis, і Review of Financial Studies[6].

Дзібвіг вядомы сваёй працай з Дугласам Даймандам над мадэллю банкавай панікі Дайманда — Дзібвіга[7].

Зноскі

  1. https://www.nobelprize.org/prizes/economic-sciences/2022/dybvig/facts/
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.
  3. а б в г д е ё ж https://dybfin.wustl.edu/misc/vitae.html
  4. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
  5. Olin Faculty: Philip H. Dybvig. Olin Business School. Washington University in St. Louis. Праверана 12 чэрвеня 2016.
  6. Philip H. Dybvig: Curriculum vitae
  7. «Bank runs aren’t madness: This model explained why» Anil K Kashyup, June 15, 2015, Retrieved on March 24, 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]