Даніэль Канеман
Даніэль Канеман | |
---|---|
англ.: Daniel Kahneman іўр.: דניאל כהנמן | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1934[1][2][3] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anne Treisman[d] |
Род дзейнасці | псіхолаг, эканаміст, выкладчык універсітэта, удзельнік міжнароднага форуму |
Навуковая сфера | кагнітыўная псіхалогія[d] і паводзінская эканоміка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[4] (1961) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Susan M. Ervin-Tripp[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | scholar.princeton.edu/… (англ.) |
![]() |
Даніэль Канеман (англ.: Daniel Kahneman, іўр.: דניאל כהנמן, нар. 5 сакавіка 1934, Тэль-Авіў) — ізраільска-амерыканскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай эканамічнай тэорыі і паводніцкіх фінансаў, у якіх аб'яднаныя эканомікс і кагнітівістыка для тлумачэння ірацыянальнасці адносін чалавека да рызыкі ў прыняцці рашэнняў і ў кіраванні сваімі паводзінамі. Знакаміты дзякуючы сваёй працы, выкананай сумесна з Амосам Тверскі і іншымі аўтарамі, па ўсталяванні кагнітыўнай асновы для агульных чалавечых памылак ў выкарыстанні эўрыстыкі, а таксама для развіцця тэорыі перспектыў; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за ўжыванне псіхалагічнай методыкі ў эканамічнай навуцы, асабліва — пры даследаванні фарміравання меркаванняў і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці» (сумесна з В. Смітам), нягледзячы на тое, што даследаванні праводзіў як псіхолаг, а не як эканаміст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Канеман нарадзіўся ў Тэль-Авіве, правёў свае дзіцячыя гады ў Парыжы, пераехаў у Палесціну ў 1946 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме ў 1954 годзе, пасля чаго працаваў у Арміі абароны Ізраіля, у асноўным у псіхалагічным аддзеле. Падраздзяленне, у якім ён служыў, займалася адборам і тэставаннем прызыўнікоў. Канеман распрацоўваў інтэрв'ю для ацэнкі асобы.
Пасля звальнення з войска Канеман вярнуўся ў Яўрэйскі ўніверсітэт, дзе праслухаў курсы логікі і філасофіі навукі. У 1958 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі і атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі ў 1961 годзе.
З 1969 года супрацоўнічаў з Амосам Тверскі, які па запрашэнні Канемана чытаў у Яўрэйскім універсітэце лекцыі аб ацэнцы верагоднасці падзей.
У цяперашні час працуе ў Прыстанскім універсітэце, а таксама ў Яўрэйскім універсітэце. Уваходзіць у рэдакцыйны савет часопіса «Economics and Philosophy».
Зноскі
- ↑ Daniel Kahneman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Kahneman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Kahneman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124127487 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/892035.html Праверана 23 мая 2019.
- ↑ https://www.amacad.org/person/daniel-kahneman Праверана 23 мая 2019.
- ↑ https://mta.hu/koztestuleti_tagok?PersonId=19649 Праверана 23 мая 2019.
- ↑ https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=Kahneman;smode=advanced;f1-mem=Resident;f2-date=2004 Праверана 23 мая 2019.
- ↑ http://www.sepsych.org/fellows.php Праверана 23 мая 2019.
- ↑ https://racef.es/es/academicos/electos/ilmo-sr-dr-d-daniel-kahneman
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Тэль-Авіве
- Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта