Джозеф Стыгліц
Джозеф Стыгліц | |
---|---|
англ.: Joseph Stiglitz | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1943[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аня Шыфрын[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, навуковы пісьменнік, пісьменнік-дакументаліст, прафесар, крытык, пісьменнік, удзельнік міжнароднага форуму |
Навуковая сфера | эканоміка і screening[d] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Салоў |
Вядомыя вучні | Джанет Елен |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Сайт | josephstiglitz.com |
![]() |
Джозеф Юджын Стыгліц (англ.: Joseph Stiglitz; нар. 9 лютага 1943 года, г. Гэры, штат Індыяна) — амерыканскі эканаміст-неакейнсіянец. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2001, з Акерлофам Джорджам і Спенсам Майклам) «за аналіз рынкаў з несіметрычнай інфармацыяй». Вучыўся ў Амхерст-каледжы і Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе атрымаў ступень доктара. Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. Замежны член РАН.
Узнагароджаны медалём Дж. Б. Кларка (1979). Лаўрэат прэміі Рэктэнвальда (1998). Старшыня Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША (1995—1997); Шэф-эканаміст Сусветнага банка (1997—2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і Шарлоты і Натаніеля Стыгліца. З 1960 па 1963 вучыўся ў Амхерст-каледжы, дзе быў прэзідэнтам студэнцкага самакіравання. Працягнуў сваю вучобу ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 1965—1966 вучыўся ў Чыкага, дзе займаўся пад кіраўніцтвам Хірафумі Удзавы. Затым ён вярнуўся ў МТІ, дзе атрымаў ступень доктара навук у 1967. У далейшым Стыгліц выкладаў ва ўніверсітэтах Кембрыджа, Еля, Дзюка, Стэнфарда, Оксфарда і Уінстана і цяпер з'яўляецца прафесарам Калумбійскага ўніверсітэта, а таксама з'яўляецца сурэдактарам часопіса The Economists' Voice («Голас эканамістаў»).
Акрамя сваіх значных даследаванняў у галіне мікра-і макраэканомікі, Стыгліц таксама грае важную ролю ў палітычным і грамадскім жыцці. У 1992 ён перабраўся ў Вашынгтон, каб працаваць у адміністрацыі прэзідэнта Клінтана. У 1993—1995 гадах уваходзіў у склад Эканамічнага савета пры Прэзідэнце ЗША Клінтане. У 1995—1997 займаў пасаду старшыні Савета эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША. У 1997—1999 гадах віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка і шэф-эканаміст МБРР.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #120068524 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Joseph E. Stiglitz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph E. Stiglitz // Munzinger Personen
- ↑ Becker E. U.N. Study Finds Global Trade Benefits Are Uneven // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2004. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
- ↑ Two Ways to Find Mediocrity in Food // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
- ↑ At Long Last, Environmental Supplement to GDP Takes Shape // The New York Times / J. Kahn — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
- ↑ https://royalsociety.org/people/joseph-stiglitz-12354/ Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/8900.html Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ http://www.pass.va/content/scienzesociali/en/academicians/ordinary/stiglitz.html Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ https://www.amacad.org/person/joseph-eugene-stiglitz Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/his-excellency-dr-joseph-e-stiglitz
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows Праверана 26 верасня 2019.
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Індыяне
- Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Манчэстэрскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Амхерсцкага каледжа
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Брытанскай акадэміі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта