Фама Сільвестравіч Варанецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Варанецкі)
Фама Сільвестравіч Варанецкі
Партрэт Фамы Варанецкага пэндзля Аляксея Кузьміча. 1976 год, палатно, алей.
Партрэт Фамы Варанецкага пэндзля Аляксея Кузьміча. 1976 год, палатно, алей.
Дата нараджэння 23 сакавіка 1938(1938-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 2022(2022-11-29) (84 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1302997

Фама́ Сільве́стравіч Варане́цкі (нар. 23 сакавіка 1938, в. Траскоўшчына, Менскі раён29 лістапада 2022) — беларускі акцёр, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).  

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 сакавіка 1938 года.

У 1961 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа. З 1971 года — акцёр Тэатра імя Янкі Купалы. З 1990 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Памёр 29 лістапада 2022 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Якуба Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Фёдара Дастаеўскага), Леанідзік («Мой бедны Марат» Аляксея Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Леанід Зорына); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя» Аляксея Дударава), Паніч («Раскіданае гняздо» Янкі Купалы), Жабрак («Страсці па Аўдзею» Уладзіміра Бутрамеева), Настаўнік («Безыменная зорка» Міхаіла Себасцьяна), Клеон («…Забыць Герастрата!» Рыгора Горына).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]