Хатуча
Вёска
Хатуча
|
Хату́ча[1] (трансліт.: Chatuča, руск.: Хатуча) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Буркоўскага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (120 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 15 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя, як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1811 года валоданне Ракіцкіх. У 1850 годзе. З 1873 года большасць земляў у валоданні купца 1-й гільдыі Канапліна. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня; у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Хатуцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», працавалі вятрак, гамарня і поўсцечасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у чэрвені 1943 года фашысты спалілі 84 двары і забілі 13 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 23 двары, 177 жыхароў.
- 1897 год — 53 двары, 351 жыхар (паводле перапісу).
- 1908 год — 61 двор, 439 жыхароў і ў фальварку 12 жыхароў.
- 1930 год — 75 двароў, 422 жыхара.
- 1940 год — 92 двары.
- 1959 год — 425 жыхароў (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (120 сем'яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0