Ха (народ)
Ха (Buha) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 1915000 (2020 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Танзанія |
Мова | ха |
Рэлігія | культ продкаў, анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | сукума, баганда, рундзі, баньярванда |
Ха (саманазва Buha) — усходнеафрыканскі народ, жыхары Танзаніі. Жывуць пераважна ўздоўж усходняга берага возера Танганьіка і мяжы з Бурундзі. Агульная колькасць (2020 г.) - 1 915 тысяч чал.[1]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Лічыцца, што ха мігрыравалі на сучаснае месца рассялення ў XVI — XVII стст. з поўначы. Да сярэдзіны XIX ст. на іх землях сфарміраваўся шэраг дробных дзяржаў, дзе ў якасці арыстакратыі выступалі жывёлагадоўцы, якія выводзілі свой род ад тутсі або хіма. Ха актыўна супраціўляліся палітыцы каланіялізму з боку Германіі, а потым Вялікабрытаніі, не выплочвалі падаткаў і ігнаравалі каланіяльных чыноўнікаў.
У міжваенны перыяд брытанская каланіяльная адміністрацыя арганізавала кампанію па перасяленню тых ха, што жылі ў раёнах з распаўсюджаннем соннай хваробы. Гэта саслабіла ўладу арыстакратыі і садзейнічала інтэграцыі выхадцаў з розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны народ. Але працэс стварэння інтэлектуальнай эліты, адрознай ад старой арыстакратыі, быў запаволеным і скончыўся толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Танзаніі.
Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]
Галоўнымі заняткамі ха з'яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Нават у нашы дні багацце чалавека вызначаецца наяўнасцю жывёлы. Яна перадаецца ў спадчыну па мужчынскай лініі. Сям'я жаніха расплочваецца жывёлай з сям'ёй нявесты падчас шлюбу. Аднак у паўночных раёнах рассялення ха жывёлагадоўля амаль адсутнічае з-за неспрыяльных эпізаатычных умоў, што робіць мясцовых насельнікаў залежнымі ад жывёлагадоўцаў з суседніх раёнаў. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца паступовая міграцыя ў гарады і іншыя рэгіёны Танзаніі.
Ха захавалі багаты фальклор, у тым ліку вусныя гістарычныя і генеалагічныя паданні, што перадаюць падзеі некалькіх стагоддзяў. Пашырана вера ў духаў продкаў і прыроды. Вышэйшым бажаством лічыцца стваральнік сусвету Імана.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Brian J., The Tutsi and the Ha: A Study in Integration // Journal of Asian and African Studies. Vol. 8, no 1, 1973. P. 39 — 49
- Weiskopf J., Resettling Buha: A Social History of Resettled Communities in Kigoma Region, Tanzania, 1933—1975