Хлеў з Солана
Славутасць | |
Хлеў з вёскі Солан | |
---|---|
53°49′47″ пн. ш. 27°22′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне |
Солан (першапачаткова), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
Тып будынка | хлеў |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000385 |
Хлеў пачатку XX стагоддзя з в. Солан Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь». Размешчана адразу за хатай з Ісерна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Хлеў быў пабудаваны селянінам Аляксеем Кадушкіным. У асобнай загарадцы злева ад уваходу стаяў конь, справа захоўвалася неабмалочанае жыта. Прамежак пасярэдзіне хлява выкарыстоўваўся як ток. У 1928 г. унутраная планіроўка хлява была зменена. Злева ад уваходу, дзе раней стаяў конь, зроблены загарадкі для каровы і парасят, справа — для цяляці і саломы. У 1934 г. заменена саламяная страха. У 1956 г. хлеў накрыты гонтавым дахам. Затым у пачатку 1980-х гг. пабудову накрылі толем[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Хлеў уяўляе зрубную пабудову, прамавугольную ў плане. Падмурак каменны. Зруб з кругляка, вугал «у чашку» з астаткам. Задняя падоўжная сцяна мае камбінаваную вяночна-слупавую канструкцыю. Страха двухсхільная, накрыта саломай, мае кроквенную сістэму[1].
Зноскі
- ↑ а б в Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ХЛЕЎ З ВЁСКІ СОЛАН СТАРАДАРОЖСКАГА РАЁНА
- Хлеў з Солана на сайце «Архіварта»