Хата з Ісерна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Хата з вёскі Ісерна
VillageStreetState museum of folk architecture and life.JPG
53°49′46,84″ пн. ш. 27°22′25,21″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Ісерна (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка пагонны двор
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы канец XIX — пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000384шыфр 612Г000384
Commons-logo.svg Хата з Ісерна на Вікісховішчы

Хата канца XIX — пачатку XX стагоддзя з в. Ісерна Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь». Адразу за хатай размешчаны хлеў з вёскі Солан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сенцы і клець сядзібы былі пабудаваны ў 18801890 гадах Ціханам Горбачам, а хата зрублена Еўдакімам Самусевічам у пачатку ХХ стагоддзя. У хаце жылі Раман Арцёмавіч Трухан з жонкай Ірынай (у дзявоцтве — Самусевіч). Сенцы і клець аддаў свайму сыну Раману Арцём Трухан, а хату пабудаваў зяцю Еўдакім Самусевіч. Гэта першы помнік, адрэстаўраваны ў музеі ў 1984 годзе[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Хата з Ісерна

З'яўляецца прыкладам лінейнай (пагоннай) забудовы на пачатковым этапе яе развіцця. Трохкамерная зрубная пабудова (хата + сенцы + клець). Хата пастаўлена без падмурка, замест яго — ніжні вянок з дубу. Страха двухсхільная, накрытая саломай. Франтон вынесены наперад, вертыкальна ашаляваны. У хаце справа ад уваходу печ на драўляным падрубе. Сенцы ўлетку маглі выкарыстоўваць як жылое памяшканне[1].

Інтэр'ер хаты
Калыска

Інтэр'ер хаты традыцыйны: печ, па дыяганалі чырвоны кут з абразамі, уздоўж сцен — шырокія лавы, насціл з дошак «на козлах» — пол — месца для адпачынку. Насупраць вусця печы — бабін кут з паліцай для посуду[2].

Клець прызначана для захоўвання прадуктаў і вопраткі і размешчана на двух узроўнях. Другі ўзровень — вышкі — навісае над сенцамі. Над вышкамі зроблена дадатковая скляпеністая страха «закот» з бярвёнаў, пакладзеных шчыльна ў выглядзе аркі. Столь у хаце з дошак на папярочных бэльках. У канструкцыі хаты шмат архаічных элементаў: кладка ў зрубе сцен драчкай уверх[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]