Неверагодны містар Фокс (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неверагодны містар ФоксM:
Fantastic Mr. Fox
Fantastic Mr. Fox (poster).jpg
Жанр кінакамедыя, экранізацыя рамана[d], лялечны фільм[d], меладрама[d] і баявік
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Fantastic Mr Fox[d]
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Аператар
Краіна
IMDb ID 0432283
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Невераго́дны мі́стар Фокс» (англ.: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Уэса Андэрсана, зняты па аднайменнай кнізе Роальда Даля. Гэта першы мультыплікацыйны фільм Андэрсана. Прэм’ера фільма адбылася 14 кастрычніка 2009 года ў межах Лонданскага кінафестывалю. Займае 15 месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў.

Галоўных персанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уілем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы саўндтрэк» і «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Створаны ўручную ў характэрнай аўтарскай манеры Уэса Андэрсана анімацыйны фільм расказвае пра незвычайнага бацьку лісінай сям’і. Адбіваючыся ад нападкаў раз’юшаных яго выхадкамі фермераў, містар Фокс сустракае прыгоды, у якіх яму трэба не толькі аднавіць сваё добрае імя, але і выратаваць сваю сям’ю[1].

Беларуская агучка[правіць | правіць зыходнік]

Пераклад і агучка стужкі на беларускую мову былі выкананы ў 2012 годзе камандай «Кінаконг». 2225 лістапада 2018 года беларускі пераклад быў паказаны ў кіно[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б «Неверагодны містар Фокс» – супервясёлы мультфільм 22-25 лістапада ў кіно па-беларуску (недаступная спасылка). Сайт праекта Кінаконг (13 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2016. Праверана 23 лістапада 2018.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]