Ходцы (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Ходцы
Ходцы. Сядзіба фон Рэнтэляў. Гаспадарчы двор (10).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
168
Насельніцтва
397 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2135
Аўтамабільны код
2
Ходцы на карце Беларусі ±
Ходцы (аграгарадок) (Беларусь)
Ходцы (аграгарадок)
Ходцы (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Ходцы (аграгарадок)

Хо́дцы[1] (трансліт.: Chodcy, руск.: Ходцы) — аграгарадок (да 2006 года — вёска) у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходцаўскага сельсавета.

Размешчана на аўтадарозе Р25 (Віцебск-Сянно) каля азёр Ходцы і Ліпна ў 36 км ад Віцебска і 21 км ад Сянно.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1900—1913 гадах у Ходцах дзейнічала суконная мануфактура, на якой ў у 1913 годзе працавала 115 рабочых і мелася паравая машына[2].

У 2003 годзе ў вёсцы 168 двароў і 397 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ходцах дзейнічаюць КУСГП «Ходцы», аптэка, сярэдняя агульнаадукацыйная школа-сад, бібліятэка, сельскі дом культуры, паштовае аддзяленне, Ходцаўская ўрачэбная амбулаторыя, магазін Сенненскага райспажыўсаюза.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарчы двор сядзібы фон Рэнтэляў
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Сядзіба і гаспадарчыя пабудовы пачатку XX стагоддзя.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]