Холмская брама
Выгляд
| Славутасць | |
| Холмская брама | |
|---|---|
| Вонкавы фасад Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці | |
| 52°04′53″ пн. ш. 23°39′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Брэст |
| Тып будынка | брама |
| Архітэктурны стыль | класіцызм |
| Дата пабудовы | 1842 год |
| Стан | Захавалася |
Холмская брама — адна з чатырох брам, якія вялі ў цытадэль Брэсцкай крэпасці.

Яна была створана ў класічным стылі ў пачатку XIX стагоддзя. Звернута на паўднёвы прыток ракі Мухавец.
У 1921—1939 гадах, калі крэпасць знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі, брама называлася Шпітальнай.
Брама была ўпрыгожана вежкамі і варотамі, якія захаваліся да нашых дзён, але былі моцна пашкоджаны пры абароне Брэсцкай крэпасці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 года). Уся чырвоная цэгла Холмскай брамы спярэшчаная кулямі і снарадамі і пакрытая гарам.
Сёння гэтыя вароты — сімвал Брэсцкай крэпасці.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Выява Холмскай брамы была памешчана на банкноту наміналам 50 беларускіх рублёў узора 2000 года.
- Стылізаваную выяву фрагмента Холмскай брамы ўяўляе сабой эмблема Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Холмская брама
