Бярэсце (музей)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Археалагічны музей «Бярэсце»
Vykovápky vesnice z 10. až 13. století - panoramio.jpg
Заснаваны 1972
Месцазнаходжанне Брэст
Адкрыты 1982
brokm.vbreste.by/filial-…
Commons-logo.svg Археалагічны музей «Бярэсце» на Вікісховішчы

Археалагічны музей «Бярэсце» — унікальны археалагічны музей, размешчаны ў горадзе Брэсце, адзіны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада.

З'яўляецца філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і адным з найбольш папулярных музейных аб'ектаў Брэста.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

З 1969 па 1981 гады і ў 1988 годзе пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара П. Ф. Лысенкі праводзіліся раскопкі, у выніку якіх былі выяўленыя больш за 220 драўляных пабудоў XI—XIII стст., тры вулічныя маставыя, частаколы, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу. Была раскрыта плошча больш за 1800 м², у тым ліку больш за 500 м² — раскрыта да мацерыка. Многія пабудовы Бярэсця захаваліся на пяць — дзевяць вянцоў, а некаторыя нават і на дванаццаць, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю ў славянскай археалогіі[1].

18 студзеня 1972 года Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне аб стварэнні музея «Бярэсце» і будаўніцтве спецыяльнага павільёна. Яго праект распрацавалі архітэктары «Белдзяржпраекта» В. Крамарэнка, У. Шчарбіна, В. Вінаградаў. Павільён плошчай 40 x 60 м пабудаваны з бетону, шкла, анадаванага алюмінія і ўяўляе сабой двухсхільнае перакрыцце са светлавым ліхтаром па цэнтры. Яго абрысы нагадваюць старажытнае жыллё і адначасова пласты зямлі, якія раскрываюць старажытны горад.

Музей быў адкрыты 2 сакавіка 1982 года.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі пабудоў XIII стагоддзя ў музеі
Рэшткі пабудоў XIII стагоддзя

Музей размешчаны на мысе, які ўтвораны ракой Заходні Буг і левым рукавом ракі Мухавец, на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Ён мае 14 экспазіцыйных залаў, агульная плошча павільёна — 2400 м². У экспазіцыі і фондах музея захоўваецца больш за 45 тысяч экспанатаў. Экспазіцыя прысвечана ўзнікненню, палітычнаму, эканамічнаму і культурнаму развіццю Бярэсця ў 11—14 стст.

У аснове музея — раскрытыя рэшткі гарадзішча старажытнага Бярэсця, пабудовы рамеснага пасада XIII стагоддзя. На тэрыторыі «Бярэсця» на глыбіні 4 м археолагамі раскапаныя вуліцы, рэшткі пабудоў рознага прызначэння, якія знаходзяцца на плошчы 1118 м². У экспазіцыі прадстаўлена 28 жылых рубленых будынкаў — аднапавярховых зрубаў з бярвення хваёвых дрэў (у тым ліку два з іх захаваліся на 12 вянкоў). Драўляныя пабудовы і дэталі маставых былі закансерваваны навукоўцамі Беларускага тэхналагічнага інстытута шляхам павярхоўнага і глыбіннага насычэння водным растворам фенолавых спіртоў з наступнай тэрмаапрацоўкай. Гэта быў першы ў гісторыі ўдалы эксперымент кансервацыі вялікага па плошчы археалагічнага помніка драўлянага дойлідства ў палявых умовах. У ходзе кансервацыі археалагічнай драўніны не змяніліся яе форма, памеры і натуральны колер[1].

Вакол раскрытага старажытнага пасада размешчана экспазіцыя, прысвечаная жыццёваму ўкладу славян, якія засялялі ў старажытнасці гэтыя месцы, прадстаўлены археалагічныя знаходкі, зробленыя падчас раскопак — вырабы з металаў, шкла, дрэва, гліны, косці, тканіны, у тым ліку шматлікія ўпрыгожанні, посуд, дэталі ткацкіх станкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяны мастыхін, металічнае пісала і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Древнее Берестье : археологический музей / [автор концепции и текста, фото: А. М. Суворов]. ― Брест, печ. 2011.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. — С. 44.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]