Хуа Янь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуа Янь
кіт.: 華嵒
Фатаграфія
Дата нараджэння 1682[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1756[2][3][…] ці 1761[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Снежны Цянь-Шань» ["Нябесныя Горы"], каля 1752, скрутак, 159,1 x 52,8 см, папера, фарбы, Гугун, Пекін

Хуа Янь (кіт. трад. 華嵒, спр. 华嵒; 华岩, піньінь Hua Yan, W.-G.: Hua Yen, EFEO: Houa Yen; 1682—1756) — кітайскі мастак перыяду праўлення дынастыі Цын.

Другое імя (цзы 字) — Цююэ (кіт. трад. 秋岳, піньінь Qiuyue, W.-G.: Ch’iu-yo[5][6])[7]; вядомы таксама (хао 号) як Сіньло Шаньжэнь (кіт. трад. 新羅山忈; 新羅山人, спр. 新罗山人, піньінь Xinluo Shanren[8], W.-G.: Нѕіп-lo Shan-jén[5][6][9])[7], Дун’юань Шэн (кіт. трад. 东园生, піньінь DongYuan Sheng)[7], Буі Шэн (кіт. трад. 布衣生, піньінь BuYi Sheng) і Лігоу Цзюйшы (кіт. трад. 离垢居士, піньінь Ligou Jushi — «Вызвалены ад брыдоты пустэльнік»), Баша Даожэнь (кіт. трад. 白沙道人, піньінь Bosha Daoren)[10].

Нарадзіўся ў Шанхане  (руск.) (правінцыя Фуцзянь) у беднай сям’і сялян (якія, імаверна, належалі ханьскай субэтнічнай супольнасці хака  (руск.), якая традыцыйна мела магчымасць даваць дзецям добрую класічную адукацыю). Па прычыне беднасці быў вымушаны яшчэ ў дзяцінстве пакінуць школу і пачаць працаваць у якасці памочніка майстра на папяровай фабрыцы. Ва ўзросце васемнаццаці гадоў людзі з яго клана пабудавалі ўласны храм і вырашылі, што Хуа Яню можна даручыць роспіс яго сцен, але атрымалі адмову з боку мясцовых уплывовых феадалаў. Разгневаны Хуа Янь таемна прабраўся ў храм і за адну ноч распісаў усе чатыры сцены галоўнай залы, пасля чаго збег са сваёй вёскі і накіраваўся ў Ханчжоу, дзе пачаў зарабляць продажам сваіх карцін, у хуткім часе атрымаўшы там вядомасць і павагу. У 1732 годзе ён пераехаў у Янчжоу, дзе жыў да 1741 года і стаў дружны з членамі мастацкага гуртка «Восем дзівакоў з Янчжоу». Вярнуўшыся адтуль у Ханчжоу, ён пасяліўся на беразе Заходняга возера і апошнія гады жыцця цалкам прысвяціў працы, пражыўшы ў гэтым горадзе да канца свайго жыцця.

Яго творчасць разнастайна па жанравай тэматыцы"пейзаж" (шань-шуй), «партрэт» (жэнь-у), «кветкі і птушкі» (хуаняа).

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

</gallery>

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скрутак Хуа Яня «У „Садзе залатой даліны“», 1732, адлюстроўвае экстравагантнага багацея і разбойніка часоў імперыі Цзінь Шы Чуна  (англ.), (249∼300), які прывячаў чыноўнікаў і паэтаў[14] у сваім раскошным садзе Цзінь гу юань 金谷园 на мяжы Ганьсу з сяньбійскімі землямі (суч. Хэнань-Мангольскі аўтаномны павет, Цынхай), — герой шматлікіх анекдотаў, сібарыт і рабаўнік-«рэкецір», які павялічыў свой і без таго незлічоны стан на разбоі караванаў Шаўковага шляху, атрымлівае асалоду ад гульні наложніцы Зялёная жамчужына  (кіт.)) (Люйчжу, кіт. трад. 綠珠, піньінь Lüzhu) на бамбукавай флейце, Шанхайскі музей
  • Hua Yan shu hua ji / Yan Hua, Guolin Shan, Shang hai bo wu guan. — Di yi ban, di yi ci yin shua. — Bei jing: Wen wu chu ban she, 1987. — 30 с. — ISBN 978-7-5010-0038-8.
  • hua yan, cheng xi ying. hua yan hua ji. — bei jing, 1994. — 1 с. — ISBN 978-7-102-01371-8.
  • Richard M. Barnhart. Three thousand years of Chinese painting. — New Haven London: Yale University Press, 1997. — 402 с. — (The culture & civilization of China). — ISBN 978-0-300-09447-3, 978-0-300-07013-2.

Зноскі

  1. Hua Yan // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hua Yan // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Yan Hua // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б China Biographical Database
  5. а б Waley, Arthur. An index of Chinese artists represented in the Sub-department of Oriental prints and drawings in the British museum — [London] : Printed by order of the Trustees, 1922. — P.60. (англ.)
  6. а б Encyclopedia of Painting: Painters and Painting of the World From Prehistoric Times to the Present Day / Myers, Bernard Samuel (ed.). — 1st ed. — N.Y.: Crown Publishers, 1955. — 512 p. — P.108-109. — ISBN 1399464086, ISBN 1399464086 (англ.)
  7. а б в 华嵒 // Цыхай  (англ.) 辞海 ["Море слов"] / Дуй Чили 隊至立: в 5 т. — [6-е изд.] — Шанхай: Шанхай цы шу чу бань шэ 上海辞书出版社, [Шанхайское лексикографическое издательство], 2009. — 3537 с. — C.940. (кіт.) — ISBN 9787532628599
  8. «Landscapes with Poetic Inscriptions», 《新羅山忈山水神品》, 1729 / Freer Gallery of Art (англ.)
  9. Sullivan, Michael  (англ.). A Short History of Chinese Art. — Berkeley&L.A.: University of California Press, 1967. — 279 p. — Р.246-247. — ISBN 0571080847, ISBN 9780571080847 (англ.)
  10. Чжунго шуфа цюаньцзи 中国书法全集 — Полное собрание сочинений китайской каллиграфии
  11. «Landscapes with Poetic Inscriptions», 《新羅山忈山水神品》, 1729 / Freer Gallery of Art (англ.)
  12. «Birds and Flowers» 《蘤鳥冊》, 1747 / Freer Gallery of Art (англ.)
  13. Hua Yan «Аnimals» (《動物冊》) Архівавана 29 чэрвеня 2018. / «Sotheby's» NY, sept. 13, 2012 («Fine Classical Chinese Paintings», lot 613) (англ.) (кіт.)
  14. См.: Knechtges, David R. Jingu shi 金谷詩 (Golden Valley poems) / Chinese Reference Library